Вы тут

Для часовага складавання снегу з вуліц Мінска вызначаны 9 пляцовак


Снег з гарадскіх вуліц, які будзе зімой, вывязуць на дзевяць палігонаў для часовага захоўвання. Такія дадзеныя прывёў на нядаўнім пасяджэнні працоўнай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны».


— Апроч палігонаў будуць выкарыстоўвацца магутнасці снегаплавільнага пункта, звазіць снег на які будуць з чатырох раёнаў Мінска, — удакладніў Уладзімір Латушкін.

У зімовай ўборцы вуліц штосутачна будуць задзейнічаны да 760 адзінак спецтэхнікі і 800 прыбіральшчыкаў тэрыторый. Зараз на прадпрыемствах, якія ўваходзяць у склад «Гаррамаўтадара», ідзе рамонт навяснога абсталявання. Завяршыць яго намечана да 30 верасня, пераабсталяванне спецтэхнікі будзе выканана да 7 лістапада.

— Заключаны дагаворы з 32 арганізацыямі аб прадастаўленні для зімовай уборкі вуліц у выпадку неабходнасці 243 адзінак дадатковай тэхнікі, пераважна самазвалаў для вывазу снегу, — сказаў намеснік гендырэктара.

Ён таксама дадаў, што працягваецца замена металічных скрынь для процігалалёдных матэрыялаў на пластыкавыя. Закуплена 1 438 ёмістасцяў, усяго ж неабходна замяніць 1 837 адзінак.

Праводзіцца і бягучы рамонт вулічна-дарожнай сеткі, без якога бяспека дарожнага руху зімой немагчымая.

— Трэба арганізаваць працу ў выходныя дні, каб паспець выканаць бягучы рамонт вулічна-дарожнай сеткі да халадоў, — даручыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.