Вы тут

У Азербайджане аб'яўлена частковая мабілізацыя


Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падпісаў распараджэнне «Аб абвяшчэнні частковай мабілізацыі ў Азербайджанскай Рэспубліцы», піша БелТА.


Дзяржаўнай службе мабілізацыі і прызыву Азербайджана даручана забяспечыць прызыў ваеннаслужачых і выкананне мерапрыемстваў у адпаведнасці з зацверджанымі планамі.

Распараджэнне ўступае ў сілу з моманту падпісання.

Раней паведамлялася, што ўказам Ільхама Аліева з 28 верасня ў Азербайджане ўведзена ваеннае становішча. Згодна з дакументам, у шэрагу рэгіёнаў краіны, у тым ліку ў Баку, на перыяд ваеннага становішча ўводзіцца каменданцкая гадзіна з 21:00 да 6:00. Большасць з гэтых раёнаў размешчаны каля рэгіёну баявых дзеянняў і на мяжы з Арменіяй. У перыяд ваеннага становішча могуць быць уведзеныя абмежаванні, прадугледжаныя адпаведным законам. Дакумент прадугледжвае таксама абмежаванне транспартных сродкаў, ўезду-выезду ў населеныя пункты.

Як паведамлялася, 27 верасня ўрад Арменіі ў сувязі з эскалацыяй ў Нагорным Карабаху таксама ўвёў у краіне ваеннае становішча і абвясціў ўсеагульную мабілізацыю резерва.

Прэв’ю: РИА-Новости

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.