Вы тут

НАН Беларусі прадставіць на «БЕЛАГРА-2020» мясное марозіва і сухія сумесі для 3D-прынтараў


Абедзве навінкі прэзентуе Інстытут мяса-малочнай прамысловасці Акадэміі навук. Мясное марозіва «Ice meat» — асвяжальны арыгінальны карысны прадукт, які ідэальна падыходзіць для лёгкага перакусу. Такое марозіва прыйдзецца па густу моладзі і дзецям, якія адначасова пры ўжыванні любімых імі «дэсертаў» змогуць папоўніць патрэбы арганізма ў незаменных мікранутрыентах, якiя ўтрымлiваюцца ў мясных прадуктах, а таксама гурманам і знатакам «прадукцыі будучыні».


Сярод навінак інстытута таксама сухія сумесі для вырабу кулінарных вырабаў і паўфабрыкатаў з выкарыстаннем адытыўных тэхналогій (3D-тэхналогій). Сумесі для адытыўных тэхналогій выраблены на аснове высакаякаснай мясной сыравіны (свініны, ялавічыны, мяса куранят-бройлераў) з уключэннем сухіх малочных прадуктаў і іншых паўнавартасных інгрэдыентаў, вылучаюцца павышанай харчовай каштоўнасцю і палепшанымі тэхналагічнымі паказчыкамі. Сумесі прызначаныя для стварэння кулінарных вырабаў і паўфабрыкатаў новага пакалення з выкарыстаннем адытыўных тэхналогій (3D-прынтараў), якія характарызуюцца арыгінальнай формай, павышаным утрыманнем бялку, зніжаным утрыманнем тлушчу, а таксама іншымі высокімі спажывецкімі ўласцівасцямі.

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве прадэманструе ў рамках «БЕЛАГРА-2020» насенне новых гатункаў асноўных сельскагаспадарчых культур з высокім патэнцыялам прадуктыўнасці і ўраджайнасці, створаных навукоўцамі- аграрыямі на базе цэнтра.

Інстытут ільну пакажа новыя гатункі лёну-даўгунцу з высокім патэнцыялам ураджайнасці і прадуктыўнасці. Інстытут аховы раслін прадставіць фунгіцыдныя прэпараты на аснове выкарыстання прамысловых адходаў гальванічнай вытворчасці, прызначаныя для абароны пладовых, ягадных, агароднінных культур і бульбы ад узбуджальнікаў грыбковых захворванняў.

На выставачных стэндах РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву» наведвальнікі змогуць азнаёміцца ​​з новымі гатункамі бульбы, унікальнымі па ўраджайнасці, таварнасці і лёжкасці.

У рабоце XXX Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2020» прымуць удзел 36 арганізацый НАН Беларусі. Усяго навукоўцы і спецыялісты Акадэміі навук прадставяць амаль 240 новых распрацовак і тэхналогій.

Міжнародная спецыялізаваная выставы «БЕЛАГРА-2020» пройдзе ў Мінску ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня з 29 верасня па 4 кастрычніка бягучага года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: od.vgorode.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.