Расійскі фонд прамых інвестыцый абвясціў пра пастаўку ў Беларусь першай партыі расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V», паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Плануецца, што 1 кастрычніка пачнецца вакцынаванне добраахвотнікаў у рамках правядзення ў краіне падвойнага сляпога рандамізіраваннага плацэба-кантраляванага даследавання вакцыны «Спадарожнік V».
РФПІ ажыццяўляе фінансаванне гэтага клінічнага даследавання ў краіне з удзелам 100 чалавек, якія атрымаюць магчымасць вакцынавацца ад каранавіруса прэпаратам, распрацаваным ў Нацыянальным даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі.
Беларусь стала першай краінай, у якой стартавалі клінічныя даследаванні вакцыны «Спадарожнік V» пасля яе рэгістрацыі ў Расіі. Клінічныя даследаванні пройдуць у васьмі медыцынскіх установах, выбраных у якасці даследчых цэнтраў. Дзве беларускія клінікі ўжо атрымалі першыя партыі вакцыны «Спадарожнік V».
Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь выдалі дазвол на правядзенне мульціцэнтравога клінічнага выпрабавання лекавага сродку Гам-Кавід-Вак Камбінаваная вектарная вакцына для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, выкліканай вірусам SARS-CoV-2. Акрамя таго, экспертная група ўхваліла пратакол даследавання № 04-Гам-Кавід-Вак-2020 РБ.
На сённяшні момант у клінічных цэнтрах правядзення дадзенага выпрабавання праводзяцца арганізацыйныя працы і скрынінг добраахвотнікаў.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.