Вы тут

МЗС Беларусі заклікае як мага хутчэй спыніць кровапраліцце ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту


Беларусь глыбока занепакоеная рэзкай эскалацыяй абстаноўкі і актыўнымі баявымі дзеяннямі з прымяненнем цяжкіх відаў узбраенняў і авіяцыі ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў зоне канфлікту, апублікаванай на сайце знешнепалітычнага ведамства.


«Не толькі заклікаем, але і шчыра просім абодвух важных для нас партнёраў — Азербайджан і Арменію — спыніць баявыя дзеянні, адмовіцца ад выкарыстання зброі і знайсці спосабы мірнага ўрэгулявання сітуацыі, у тым ліку ў рамках Мінскай групы АБСЕ. Пацвярджаем гатоўнасць аказаць любое неабходнае садзейнічанне ў прасоўванні дыялогу бакоў у гэтым і іншых прымальных для іх фарматах», - гаворыцца ў заяве.

«Галоўнае сёння — як мага хутчэй спыніць кровапраліцце і пазбегнуць новых ахвяр. Чалавечыя жыцця неацэнныя, таму вельмі важна прыкласці ўсе намаганні для захавання міру і спакою ў рэгіёне», — падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.