Вы тут

Фінальны этап праекта для маладых прадпрымальнікаў пройдзе 29 верасня ў Мінску


Фінальны этап рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «Стартап-тур. Інтэнсіў для маладых прадпрымальнікаў» адбудзецца ў Маладзёжным бізнес-інкубатары ў сталіцы.


Заяўкі на ўдзел у праекце падалі 170 маладых людзей з розных куткоў Беларусі. У іх ліку — удзельнікі рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі», маладыя прадпрымальнікі, распрацоўшчыкі, навучэнцы і студэнты ўстаноў адукацыі.

Падчас праекта арганізатары пазнаёмілі маладых прадпрымальнікаў і інаватараў з разборам кейсаў ад экспертаў з бізнес-абласцей, IT-сферы, навукова-акадэмічнай грамадскасці, кіраўнікоў стартап-каманд, прайшлі анлайн-вебінары на тэмы: «Уводзіны ў стартап-тур. Марафон бізнес-ідэй», «Фінансавае планаванне — залог поспеху», «Што такое lean-падыход у распрацоўцы стартапа і чаму ён важны» , «Прасоўванне і ўпакоўка бізнесу».

Заключным этапам праекта стане workshop з Дар’яй Купінай — кіраўніком аддзела развіцця бізнесу ў Групе кампаній «BelHard», co-founder стартап-лабараторыі (вопыт работы продакт-менэджарам у стартапах з 2014 года). Дзякуючы мерапрыемству ўдзельнікі даведаюцца, як запусціць свой праект, прыцягнуць карыстальнікаў і атрымаць першыя продажы.

Арганізатарам праекта выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі і Міністэрства адукацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: mcc.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?