Вы тут

Жыхар Віцебска захоўваў у кватэры амаль 17,5 тысячы патронаў


У поле зроку супрацоўнікаў 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС патрапілі двое жыхароў паўночнага рэгіёну. Па наяўнай інфармацыі браты 1956 і 1948 гадоў нараджэння былі датычныя да незаконнага абароту зброі. 


У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянерамі ў хляве малодшага з мужчын былі знойдзены 367 патронаў і складовыя часткі ад рознай зброі. У дачыненні да яго была заведзена крымінальная справа.

Наведаліся аператыўнікі і да іншага падазраванага. Арсенал, які захоўваўся ў кватэры старэйшага з братоў, і зусім склаў 17400 малакаліберных патронаў. Імі былі літаральна набіты шафы і паліцы ў жыллі. Акрамя боепрыпасаў была знойдзена незарэгістраваная гладкаствольная паляўнічая стрэльба 12 калібра.

Як распавёў мужчына, вялікі запас збіраўся ім доўгія гады. Сфармаваўся ён за кошт патронаў, якія дасталіся яму пасля смерці знаёмага, а таксама пакупак у Расійскай Федэрацыі, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Увесь арсенал канфіскаваны, распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?