Вы тут

Прайшоў першы этап VІІІ Беларуска-расійскага маладзёжнага форуму


У мінскай студыі сабраліся прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, студэнты і маладыя навукоўцы, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі. На відэасувязі з Масквы былі прадстаўнікі расійскіх маладзёжных арганізацый, напрыклад асацыяцыі грамадскіх аб'яднанняў «Нацыянальны савет маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў Расіі», Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, Федэральнага агенцтва па справах моладзі. Разам яны абмеркавалі сучасныя падыходы да зберажэння гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайны, шляхі супрацьдзеяння фальсіфікацыі гісторыі, сапраўдных прычын пачатку Другой сусветнай вайны, яе трагічных падзей і перамогі над фашызмам. У цэнтры размовы былі таксама пытанні ўдасканалення маладзёжнай палітыкі, патрыятычнага выхавання падлеткаў і дзяцей, абмену досведам у арганізацыі пошукавых атрадаў і г. д.


Агульнавядома, што VІІ Форум рэгіёнаў традыцыйна праходзіць пад эгідай верхніх палат парламентаў дзвюх краін — Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі. У гэтай сувязі вельмі дарэчы прагучалі прывітанні старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі ўдзельнікам VІІІ Беларуска-расійскага маладзёжнага форуму.

У ходзе анлайн-канферэнцыі была даведзена інфармацыя аб тым, што дзякуючы намаганням маладых людзей Саюзнай дзяржавы сабраны сотні і сотні ўспамінаў ветэранаў і відавочцаў вайны, створаны цыклы перадач, тэматычныя інтэрнэт-парталы, сямейныя прэзентацыі, выдадзены дзясяткі кніг і дапаможнікаў пра вайну, напісаны біяграфічныя нарысы, праведзены навукова-практычныя канферэнцыі. І ў Беларусі, і ў Расіі разгарнулася маштабная работа па рэканструкцыі помнікаў і магіл загінулых воінаў. Гэтыя і іншыя красамоўныя факты, паводле слоў першага намесніка міністра адукацыі Беларусі Ірыны Старавойтавай, пераканаўча дэманструюць адзінства маладых людзей Саюзнай дзяржавы.

Старшыня Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі Аляксандр Лук'янаў прывёў такі факт. Напярэдадні святкавання юбілею Вялікай Перамогі ў інтэрнэце заззяла «Лічбавая зорка». Гэта міжнародны гісторыка-культуралагічны праект. Як сказаў Аляксандр Лук'янаў, на гэтым інтэрнэт-партале карыстальнікі могуць самастойна папоўніць інтэрактыўную карту помнікаў, распавесці пра свой рэгіён, герояў, якія абаранялі краі-
ну ў той нялёгкі час. За паўгода паўтары тысячы маладых аднадумцаў здолелі аблічбаваць звыш 360 памятных месцаў: ад Камчаткі да Калінінграда. Прычым, заўважце, больш 60 працэнтаў такіх аблічбаваных месцаў знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Праект плануецца маштабаваць і надалей, бо ён выклікаў рэзананс і цікавасць з боку грамадства.

У час работы першага этапу форуму Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Расійскі саюз моладзі дамовіліся развіваць супрацоўніцтва і надалей.

Леанід ТУГАРЫН

Загаловак у газеце: Святло «Лічбавай зоркі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».