Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У традыцыйным штотыднёвым аглядзе «Звязды» прапаноўваем вашай увазе самыя значныя спартыўныя навіны.


1. Беларуская зборная выйграла чатыры ўзнагароды на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні, які праходзіў у Бялградзе (Сербія). У гонках жаночых адзіночак пераможніцай стала Віялета Дзмітрыева, яе вынік — 8 хвілін 06,09 секунды. Беларуская спартсменка пакінула за сабой моцных канкурэнтак — польку Вікторыю Каліноўску (8 хвілін 07,17 секунды) і ўкраінку Дар'ю Ставінага (8 хвілін 15,17 секунды), пераможніцу мінулагодняга чэмпіянату. На найвышэйшую ступень п'едэстала падымаліся Дар'я Вырупаева і Настасся Русак, якія выступалі ў гонках парных двоек. Іх вынік на фінішы — 7 хвілін 32,87 секунды. Яны аказаліся мацнейшыя за швейцарскую пару Марыян Хейнігер і Талію Ірлан-Ахумаду (7 хвілін 35,34 секунды) і пару з Грэцыі Евангелію Франку і Сцыліані Нацыоулу (7 хвілін 36,72 секунды).

Сярэбранымі прызёрамі сталі спартсменкі з экіпажа васьмёркі з рулявым — Вераніка Гулевіч, Дар'я Дайнека, Эвеліна Рымжа, Аліна Савіцкая, Вікторыя Васільева, Аліна Масянжук, Карына Мінкова і Вераніка Анацка з рулявым Данілам Гайцюкевічам. Экіпаж паказаў вынік у 6 хвілін 47,27 секунды. Выйграў гонку экіпаж з Румыніі, на трэцім месцы — спартсмены з Сербіі.

Бронзу ў Бялградзе заваяваў распашны дуэт Дзяніса Клімята і Аляксандра Яскеля, які фінішаваў з вынікам 7 хвілін 04,48 секунды. Беларусы прапусцілі ўперад іспанскі і румынскі дуэты.

2. У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» прайшоў чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне. У праграму турніру ўваходзілі дзве гонкі: спрынт і гонка пераследу. У мужчынскім спрынце першым да фінішу прыйшоў Дзмітрый Лазоўскі, які пераадолеў дыстанцыю ў 10 кіламетраў за 25 хвілін 48,5 секунды і дапусціў толькі адзін промах. Другое месца ў Антона Смольскага, які не змог закрыць дзве мішэні і адстаў ад пераможца на 2,3 секунды. Замкнуў тройку наймацнейшых Сяргей Бачарнікаў, ён двойчы прамахнуўся і адстаў ад пераможца на 5,8 секунды. У жаночых гонках гэтай дысцыпліны перамагла Дзінара Алімбекава. Алімпійская чэмпіёнка дапусціла два промахі і пераадолела дыстанцыю за 23 хвіліны 24,1 секунды. За ёй, адстаўшы на 35,3 секунды і адзін раз прамахнуўшыся, фінішавала Алена Кручынкіна. Трэцяе месца заняла Ганна Сола, якая прамахнулася двойчы і саступіла пераможцы 41,4 секунды.

У гонцы пераследу на дыстанцыі 12,5 кіламетра з чатырма агнявымі рубяжамі перамог Антон Смольскі. Ён прамахнуўся толькі адзін раз і паказаў вынік 35 хвілін 42,6 секунды. Другое месца ў Сяргея Бачарнікава, які дапусціў чатыры промахі і адстаў ад лідара на 1 хвіліну 07,5 секунды. Трэцяе месца заняў Максім Верабей, які саступіў Смольскаму 1 хвіліну 26,3 секунды і не закрыў тры мішэні. Сярод жанчын у гэтым відзе праграмы перамагла Алена Кручынкіна. З двума промахамі на агнявых рубяжах яна прыйшла да фінішу праз 2 хвіліны 45,8 секунды. Сярэбраны прызёр Дзінара Алімбекава прамахнулася шэсць разоў і адстала ад пераможніцы на 8,8 секунды. Бронзавая медалістка Ганна Сола сем разоў не пацэліла ў мішэнь і ўступіла лідару гонкі 56,1 секунды.

3. Беларускія грацыі разыгралі ўзнагароды чэмпіянату Беларусі па мастацкай гімнастыцы. Пераможцамі ў шматбор'і стала Настасся Салас, другое месца занялі Аліна Гарнасько і Арына Краснаруцкая. Такі ж самы п'едэстал быў і па выніках практыкаванняў са стужкай. Настасся Салас перамагла і ў практыкаваннях з абручом. У гэтым відзе праграмы серабро заваявала Аліна Гарнасько, бронзу — Дар'я Ткачова. У практыкаваннях з мячом лідарам стала Аліна Гарнасько, другое месца ў Яны Стрыгі, трэцяе — у Дар'і Ткачовай. Перамагла Аліна ў выступленні з булавамі, пакінуўшы за сабой Настассю Салас і Ганну Каменшчыкаву.

4. Хакейны клуб «Дынама-Мінск» пяты раз запар перамог у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На гэты раз 27 верасня ў выязным матчы «зубры» аказаліся мацнейшыя за чэлябінскі клуб «Трактар» у серыі булітаў — 3:2 (2:0, 0:1, 0:1, 0:0, 1:0). Наступны матч гульцы «Дынама-Мінск» правядуць 29 верасня супраць «Северсталі» ў Чарапаўцы.

5. Беларускі баксёр Міхаіл Даўгалевец заваяваў прэстыжны тытул ІBF Eurasіa ў сярэдняй вазе на турніры All Champіons — Kazan у сталіцы Татарстана. Сапернікам беларуса быў казахстанскі баксёр Арман Рысбек. Падчас паядынку Міхаіл быў больш актыўны, чым яго апанент. У выніку казахстанскі баксёр у пятым раўндзе адмовіўся працягваць бой і Міхаіл Даўгалевец адзначыў сваю перамогу тэхнічным накаўтам.

Валерыя Сцяцко

Загаловак у газеце: Сузор'е перамог

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».