Вы тут

Развіццё спорту вышэйшых дасягненняў абмеркавалі ў Брэсце


Выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь «Пра стан і перспектывы развіцця спорту вышэйшых дасягненняў і падрыхтоўку спартыўнага рэзерву ў Брэсцкай вобласці» прайшло ў Брэсце.


На нараду сабраліся прадстаўнікі Мінспорту, кіраўнікі абласных упраўленняў спорту і турызму, спецыялісты раённай вертыкалі, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, рэспубліканскіх федэрацый і клубаў, спартыўныя медыкі.

На думку міністра спорту і турызму Сяргея КАВАЛЬЧУКА, сёння рэгіянальны сегмент займае пачэснае месца ў айчынным спорце:

— На прыкладзе Брэсцкай вобласці мы бачым, што расце дастойная змена спартсменаў. Аб гэтым гавораць поспехі, напрыклад, у плаванні, лёгкай атлетыцы. Мы бачым спартсменаў, якія ў хуткім часе могуць і павінны заявіць пра сябе на сусветнай арэне.

Дэлегаты форуму наведалі спартыўныя цэнтры вобласці, якія вядуць работу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву. У абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву ўдзельнікі калегіі адзначылі спалучэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы з высокім майстэрствам трэнераў і педагогаў. На спецыялізаванай выстаўцы можна было пазнаёміцца з апошнімі дасягненнямі ў справе спартыўнай падрыхтоўкі і суправаджэння. Тут прадстаўлены спартыўнае адзенне, інвентар, нават сучасныя гаджэты, якія дазваляюць правесці тэсціраванне ўнутраных рэзерваў чалавека.

У рамках калегіі таксама прайшоў рэспубліканскі семінар, прысвечаны павышэнню эфектыўнасці работы галіны фізічнай культуры і спорту ў краіне. Абмеркавалі медыцынскае і навукова-метадычнае забеспячэнне спартыўнай падрыхтоўкі.

Яна СВЕТАВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?