Вы тут

Сёння адбудзецца пленарнае пасяджэнне VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі


Сёння адбудзецца пленарнае пасяджэнне VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамляе БелТА.


Гэта цэнтральная падзея Форуму рэгіёнаў, на якім будуць падведзены вынікі працы секцый, абмеркаваны ключавыя пытанні і прыняты выніковы дакумент. Асноўным пытаннем на пасяджэнні будзе — «Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як асновы развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі».

VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 28-29 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі. У першы дзень яго працы прайшлі пяць секцый па некалькіх тэматычных напрамках: парламенцкае супрацоўніцтва, сумесныя эканамічныя праекты, подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацьдзеянне гераізацыі нацызму, павышэнне актыўнасці сельскай моладзі. Акрамя таго, адбылося сумеснае пасяджэнне дзелавых саветаў Беларусі і Расіі, а таксама экспертная сесія высокага ўзроўню на тэму «Адукацыя як аснова гістарычнай памяці і далейшага інтэграцыйнага развіцця Саюза Беларусі і Расіі».

Чакаецца, што па выніках VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будуць падпісаны пагадненні і кантракты на суму ад $ 700-750 млн.

VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць пад патранатам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

Прэв’ю: council.gov.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.