Вы тут

Новы сезон Віцебскага драматычнага тэатры iмя Якуба Коласа распачнецца прэм’ерай спектакля «Шлюб па-італьянску»


95-ы сезон Віцебскага Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа 30 верасня распачнецца прэм’ерай спектакля «Шлюб па-італьянску» па знакамітай п’есе італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Фелумена Мартурана». 


Рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў ставіць на сцэне тэатра гісторыю пра тое, як часта блізкія людзі, якія доўгі час жывучы бок аб бок, нічога адзін пра аднаго не ведаюць. 

Мастак-пастаноўшчык прэм’ернага спектакля — Валянціна Праўдзіна. Пераклаў п’есу на беларускую мову паэт Алесь Разанаў.

Першы дзень новага тэатральнага сезона таксама аб’яднае ў сабе бенефіс заслужаных артыстаў Беларусі Галіны Букацінай і Георгія Лойкі.

Для дзяцей коласаўцы таксама прыгатавалі сюрпрызы. 

У прыватнасці, 31 кастрычніка адбудзецца прэм’ера — рамантычная казка для дзяцей і дарослых «Усе мышы любяць сыр». Яе аўтар — знакаміты венгерскі пісьменнік Дзьюла Урбан, вядомы па казцы «Блакітны шчанюк», што даўно стала класікай дзіцячай драматургіі і мультыплікацыі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.