Вы тут

Бясплатныя сеансы кіно і цырульніцкія паслугі са зніжкай да 50%. Як у Магілёве адзначаць Дзень пажылых людзей


Да яго прымеркавана шмат розных мерапрыемстваў. Ужо з 30 верасня па прад’яўленні пенсійнага пасведчання і папярэдняга запісу пенсіянеры маюць магчымасць наведаць шэраг розных сацыяльных устаноў бясплатна або па зніжках.


Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама, 1 кастрычніка на бясплатныя сеансы кіно іх запросяць кінатэатры «Космас», «Радзіма» і «Ветразь».

Акрамя таго, першага кастрычніка па пенсійным пасведчанні можна будзе наведаць Музей гісторыі Магілёва, а трэцяга — прыйсці на канцэрт «Шэдэўры сусветнай класікі» Магілёўскай гарадской капэлы, які адбудзецца ў гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Таксама першага кастрычніка больш чым 10 магілёўскіх цырульняў будуць абслугоўваць пажылых людзей са зніжкамі ад 20 да 50%. 

Гарадскія і раённыя службы сацыяльнага абслугоўвання арганізавалі культурна-забаўляльныя мерапрыемствы з канцэртамі, а дзесьці і салодкімі сталамі.

— Запросім нашых падапечных у клубы пажылых людзей, павіншуем іх, — кажа загадчыца аддзялення Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Вольга Ермакова. — А каб было не толькі святочна, але і карысна, запросім ратавальнікаў, якія дадуць практычныя парады. У аграгарадку Княжыцы грамадзянам аддзялення дзённага знаходжання перададзім бясплатныя пакеты з агароднінай. А тых грамадзян, якіх мы абслугоўваем на доме, нашы работнікі павіншуюць асабіста. Дарэчы, такіх у нас на сёння 523 чалавекі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: youla.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».