Вы тут

Дадзены старт чарговаму сезону рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ «100 ідэй для Беларусі»


Дадзены старт чарговаму, дзясятаму па ліку, сезону рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ «100 ідэй для Беларусі». Гэта было зроблена падчас афіцыйнай цырымоніі фінальнага этапу рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «Стартап-тур. Інтэнсіў для маладых прадпрымальнікаў».


Да ўдзелу ў праекце запрашаюць маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія займаюцца рацыяналізатарствам, распрацоўкай навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў, што ўяўляюць практычную цікавасць для рэальнага сектара эканомікі. Для маладых навукоўцаў гэты ўзроставы парог складае 35 гадоў.

Прадставіць свае прапановы можна ў дзесяці намінацыях: «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць», «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць», «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць», «Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка», «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія», «Бія- і нанаіндустрыя», «Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі», «Рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў», «Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый», «Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера». У кожнай намінацыі будуць вызначаны па два пераможцы ў дзвюх узроставых групах: навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі, працуючая моладзь, маладыя навукоўцы.

Праект «100 ідэй для Беларусі» рэалізуецца сёлета ў некалькі этапаў. На першым будзе праводзіцца інфармацыйная работа па яго папулярызацыі. Каб атрымаць добры вынік, стаіць задача даць маладым людзям як мага больш звестак. Расказаць, як правільна і куды можна падаваць заяўку, як яе аформіць, каб яна адлюстроўвала ўсе неабходныя моманты. Прыём заявак ужо адкрыты. Іх можна накіраваць наўпрост у тэрытарыяльныя камітэты БРСМ альбо запоўніўшы форму на сайце 100іdeas.by. Ужо ў лістападзе пройдзе першы адбор, адбудуцца раённыя і занальныя выстаўкі, а экспертныя саветы вызначаць пераможцаў другога этапу.

У лістападзе — снежні пройдуць абласныя (Мінская гарадская) выстаўкі-прэзентацыі з вызначэннем пераможцаў трэцяга этапу. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць свой конкурсны адбор з арганізацыяй выстаўкі маладзёжных праектаў. Фінал 10-га сезона праекта запланаваны на люты 2021 года.

Усе фіналісты «100 ідэй для Беларусі» могуць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. З іх 10 праектаў-пераможцаў атрымліваюць грашовыя сродкі ў памеры да 57 базавых велічынь для распрацоўкі бізнес-планаў інавацыйных праектаў у мэтах іх далейшага ўдзелу ў конкурсе ў парадку і на ўмовах, вызначаных Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях. Па выніках двух апошніх гадоў 10 пераможцаў прымаюць удзел у міжнародным маладзёжным праекце «100 ідэй для СНД».

Нагадаем, «100 ідэй для Беларусі» рэалізуецца БРСМ пры падтрымцы зацікаўленых у мэтах актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Маладзёжны праект: у дзясятачку!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што мяняецца з 1 снежня

Што мяняецца з 1 снежня

Вырасце памер пенсiй: па ўзросце, за выслугу гадоў, па iнвалiднасцi, з прычыны страты кармiцеля. 

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.

Грамадства

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Пра гэтыя i iншыя прапановы ў законапраект аб валанцёрскай дзейнасцi разважалi эксперты падчас круглага стала.

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава.