Вы тут

Сёння ў Беларусі пачынаецца вакцынаванне добраахвотнікаў ад COVID-19


Сёння ў Беларусі пачынаецца вакцынаванне добраахвотнікаў у рамках правядзення ў краіне падвойнага сляпога рандамізіраванага плацэба-кантраляванага даследавання вакцыны «Спадарожнік V», створанай на платформе адэнавірусных вектараў чалавека, паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.


Як распавёў сёння выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, вакцынацыя праводзіцца ў рамках выканання дамоўленасцяў паміж кіраўнікамі дзяржаў Беларусі і Расіі па правядзенні клінічных выпрабаванняў расійскай вакцыны ад каранавіруса і яе наступнай рэгістрацыі. Фінансаванне гэтага клінічнага даследавання ў Беларусі ажыццяўляе Расійскі фонд прамых інвестыцый. У рамках даследавання 100 чалавек атрымаюць магчымасць вакцынавацца ад каранавіруса прэпаратам, распрацаваным ў Нацыянальным даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі.

Наша рэспубліка стала першай краінай, у якой праводзяцца клінічныя даследаванні вакцыны «Спадарожнік V» пасля яе рэгістрацыі ў Расіі.

У рамках падрыхтоўкі да даследавання Міністэрствам аховы здароўя выдадзены дазвол на правядзенне мультіцэнтравога клінічнага выпрабавання лекавага сродку Гам-Кавід-Вак Камбінаваная вектарная вакцына для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, выкліканай вірусам SARS-CoV-2. Таксама раней экспертная група ўхваліла пратакол даследавання № 04-Гам-Кавід-Вак-2020 РБ. Улічаны пытанні, звязаныя з нацыянальнымі і міжнароднымі патрабаваннямі.

Клінічныя даследаванні пройдуць у васьмі медыцынскіх установах Беларусі, выбраных у якасці даследчых цэнтраў. З іх 6 — паліклінікі горада Мінска: 1-я; 4-я; 5-я; 14-я; 19-я і 28-я.
Ва ўсіх паліклініках арганізатарамі даследавання праведзены маніторынгі, і яны прызнаныя прыдатнымі для ўдзелу ў даследаванні і атрымалі статус даследчых цэнтраў. Ва ўсіх цэнтрах арганізатарам праведзена навучанне спецыялістаў па пратаколе даследавання. Таксама праведзены неабходныя для даследавання пасяджэнні этычных камітэтаў. Дзмітрый Піневіч таксама ўдакладніў, што ўжо больш за 4 тыс беларусаў выказалі жаданне прыняць удзел у вакцынацыі.

Прэв’ю: yandex.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.