Вы тут

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў анлайн-конкурс чытальнікаў


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў анлайн-конкурс чытальнікаў «О, Беларусь, мая шыпшына», прымеркаваны да 120-годдзя пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» арганізатары.


Мэта конкурсу — далучэнне да святкавання 120-годдзя Дубоўкі шырокай грамадскасці, а таксама прыцягненне ўвагі да новага падзелу віртуальнага праекта НББ «На хвалі часу, у плыні жыцця», прысвечанага творчасці паэта.

Удзельнікам трэба прачытаць верш Дубоўкі і запісаць свой выступ на відэа (абавязкова спачатку прадставіцца і агучыць назву твора), загрузіць відэазапіс на любы файлаабменнік і даслаць на электронную пошту: konkurs.dubowka120@gmail.com — спасылку на свой запіс.

У лісце таксама неабходна паведаміць свае імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы або працы, кантактны нумар тэлефона. Заяўкі прымаюцца з 1 кастрычніка па 15 лістапада.

Творчыя работы будуць ацэненыя журы, якое вызначыць пераможцаў. Крытэрыі ацэнкі — выразнасць чытання і артыстычнасць выканання.

Пераможцы будуць абвешчаныя 19 лістапада.

Прэв’ю: godliteratury.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».