Канцэрты арганнай музыкі для дзяцей «У гасцях у Караля» пройдуць 3 і 25 кастрычніка ў Віцебскай абласной філармоніі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Музычна-пазнавальная праграма азнаёміць слухачоў з гісторыяй паходжання, будовай і тэхнічнымі магчымасцямі грандыёзнага і велічнага музычнага інструмента — аргана. Вядучая ў займальнай форме раскажа гісторыю арганнай музыкі ад вытокаў і да нашых дзён. Усё гэта праілюструюць відэапрэзентацыямі.
«Юныя слухачы будуць мець магчымасць атрымаць асалоду ад чароўных гукаў караля музычных інструментаў у зале філармоніі. Вераніка Багдановіч-Язвінская, у выкананні якой прагучыць музыка Баха, Букстэхудэ, Шуберта і іншых кампазітараў, прадэманструе ўсё хараство, моц і багацце гучання аргана», — адзначылі ў філармоніі.
Акрамя Веранікі Багдановіч-Язвінскай у канцэртах будуць удзельнічаць Алена Гракава (сапрана) і Аляксандра Палятаева (флейта).
Прэв’ю: om-saratov.ru
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.