Вы тут

Пра што iшла размова на пленарным пасяджэннi VII Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii


VII Форум рэгiёнаў Беларусi i Расii завяршыўся, але сапраўдныя яго вынiкi — тое, што забяспечыць падпiсанне заключаных на яго палях кантрактаў, — наперадзе. Новыя вытворчасцi, прадукцыя, рабочыя месцы i заробкi. Пакуль мы ведаем лiчбу 750 мiльёнаў долараў — на такую суму былi падпiсаныя дзелавыя паперы памiж прадстаўнiкамi бiзнесу дзвюх краiн. Але гэтая лiчба — толькi арыенцiр, якi кажа нам пра тое, што, нягледзячы на ўсе складанасцi 2020 года, гэты форум аказаўся самым плённым з усiх праведзеных. Сумарны вынiк шасцi папярэднiх форумаў — два мiльярды долараў. У вераснi гэта года, на фоне дыстанцыйных размоў, медыцынскiх масак i трывожных навiн, прырост — амаль на 40 працэнтаў. «Добры рывок наперад», — падсумаваў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.


Такi плён у значнай ступенi забяспечыла сустрэча кiраўнiкоў дзвюх дзяржаў напярэдаднi форуму. Абодва ў сваiх вiдэазвротах падчас пленарнага пасяджэння казалi аб тым, што ў вераснi ў Сочы дамовiлiся актывiзаваць рэгiянальнае супрацоўнiцтва. Напярэдаднi, падчас i адразу пасля завяршэння самiту, Прэзiдэнт Беларусi асабiста сустрэўся з лiдарамi сямi рэгiёнаў Расii. Такiя сустрэчы не былi нечым незвычайным. Прамым сувязям памiж прадпрыемствамi, бiзнесменамi i кiраўнiкамi Аляксандр Лукашэнка заўсёды надаваў вялiкае значэнне i ва ўсе часы свайго прэзiдэнцтва гэтаму садзейнiчаў. З некаторымi, як, напрыклад, з Алегам Кажамякам, якi зараз узначальвае ў Расii Прыморскi край, а да гэтага кiраваў Сахалiнскай вобласцю, усталявалiся сяброўскiя адносiны.

Вiдавочна, што эфект сёлетняга самiту забяспечыў i закладзены ў ранейшыя гады падмурак. Да адметнасцяў VII Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii трэба дадаць фармат вiдэаканферэнцый i, вядома, тэму: «Гiстарычная спадчына Вялiкай Перамогi як аснова развiцця сацыяльна-эканамiчных i духоўных сувязяў народаў Беларусi i Расii».

Змаганне ў чацвёртым асяроддзi

«На жаль, сёння робяцца спробы перагляду, рэвiзiянiзму, фальсiфiкацыi гiсторыi i вынiкаў Другой сусветнай вайны, — адзначыў на пленарным пасяджэннi VII Форуму рэгiёнаў прэм'ер-мiнiстр Беларусi Раман Галоўчанка. — Знаходзяцца ахвотныя перарабiць i падзялiць сучасны свет па-новаму, пасеяць узаемны недавер, варожасць, раз'яднаць людзей. Супраць Беларусi i Расii вядуцца лютыя iнфармацыйныя атакi, нас, нашчадкаў герояў-пераможцаў, хочуць прымусiць адчуваць вiну, ледзь не апраўдвацца за сваiх бацькоў i дзядоў, якiя цаной уласнага жыцця забяспечылi мiр для чалавецтва».

На думку прэм'ер-мiнiстра, такiя напады — «частка спланаванай палiтыкi не проста па рэвiзii гiстарычнай памяцi, а па злому калектыўнай ментальнасцi народаў».

«Савецкi Саюз вiнавацяць у развязваннi Другой сусветнай вайны, савецкiя сiмвалы прывязваюць да нацысцкiх, людзям забараняюць адзначаць свяшчэнныя для iх святы пад сцягамi Вялiкай Перамогi. Для чаго гэта робiцца? Каб разбурыць памяць, зламаць унутраны стрыжань, а затым з дапамогай разладу i хаосу паставiць, магчыма, пад вонкавае кiраванне нашы краiны», — лiчыць кiраўнiк беларускага ўрада.

Раман Галоўчанка гаварыў пра неабходнасць актывiзаваць сумесную дзейнасць па цэлым спектры кiрункаў — у палiтыцы, эканомiцы, сацыяльнай сферы, адукацыi i культуры. На яго думку, актуальнае захаванне гiстарычнай спадчыны, супрацьдзеянне iнфармацыйным войнам, удасканаленне работы ў медыйнай прасторы, развiццё i ўмацаванне эканамiчнага супрацоўнiцтва на раўнапраўнай аснове.

«Мы высока цэнiм падтрымку брацкай Расii i глыбока ўдзячныя за гэта. Беларусь заўсёды была i будзе вашым надзейным сябрам i партнёрам», — запэўнiў прэм'ер-мiнiстр расiян.

«Шмат каму не падабаецца самастойнасць Беларусi. Нас разгойдвалi не год i не два, спрабавалi на зуб, ужывалi самыя розныя методыкi «каляровых рэвалюцый». Беларусь сутыкнулася не проста з цiскам — па сутнасцi, са спробамi знутры падарваць наша грамадства», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, пакуль асноўнае процiборства iдзе ў iнфармацыйнай прасторы, якое па ступенi ўплыву на грамадства стала чацвёртым баявым асяроддзем разам з зямлёй, вадой i паветрам.

Кiраўнiк беларускага ўрада лiчыць, што iдзе манiпуляцыя масавай свядомасцю, ствараюцца фэйкавыя паведамленнi, якiя ўтрымлiваюць адкрытую хлусню i правакацыю. «Менавiта з гэтага пачынаюцца сацыяльныя катаклiзмы ў сучаснасцi. У вынiку пакутуюць мiльёны людзей, мяняецца палiтычная карта свету, адсоўваюцца на другi план агульнапрынятыя нормы маралi, маральнасцi, агульначалавечыя каштоўнасцi», — падкрэслiў Раман Галоўчанка.

На думку прэм'ер-мiнiстра, пад iнфармацыйны прэсiнг у першую чаргу трапляюць маладыя людзi.

«Шмат у чым ад нас залежыць, цi засвояць яны традыцыйныя i стваральныя каштоўнасцi, цi не здрадзяць памяцi пакаленняў i цi змогуць правiльна арыентавацца ў сваiм жыццi. Бо менавiта iм мы павiнны перадаць нашы краiны, нашу Саюзную дзяржаву, перадаць мiр, парадак i спакой, традыцыi i iдэалы, прыхiльнасць да дабра i справядлiвасцi, патрыятызм i брацкую дружбу памiж беларусамi i расiянамi. Гэта фундаментальныя каштоўнасцi, на якiх грунтуецца наша мiнулае, сучаснасць i будучыня», — лiчыць Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што форум рэгiёнаў стаў эфектыўнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў беларуска-расiйскага супрацоўнiцтва, выпрацоўкi падыходаў да iх вырашэння, а таксама ўмацавання партнёрскiх адносiн. «Менавiта тут выяўляецца гатоўнасць да шырокага ўзаемадзеяння па ўсiх кiрунках нашага дыялогу», — сказаў Раман Галоўчанка.

Эстафета памяцi

Намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Iгар Петрышэнка працягнуў думку кiраўнiка беларускага ўрада. «Захоўваючы ў моладзi памяць аб вялiкiм мiнулым, мы забяспечваем вялiкую будучыню нашых дзяржаў, — заявiў ён. — Вялiкая Перамога стала неад'емнай часткай светапогляду двух народаў. У сувязi з гэтым неабходна дапамагчы моладзi захаваць i перадаць наступным пакаленням агульную гiстарычную памяць пра Вялiкую Айчынную вайну».

Iгар Петрышэнка падрабязна канкрэтызаваў прапановы па ўдасканаленнi сумеснай работы па патрыятычным выхаваннi моладзi. «Тэма Вялiкай Айчыннай вайны павiнна захаваць найважнейшае значэнне ў дзяржаўнай маладзёжнай палiтыцы ў Беларусi i Расii. Неабходна прыняць захады па ўдасканаленнi падачы тэмы Велiкай Айчыннай вайны ў адукацыйным працэсе па наступных напрамках: мадэрнiзацыя навучальных дапаможнiкаў, шырокае ўкараненне iнтэрактыўных тэхналогiй, уключэнне ў навучальныя праграмы i планы абавязковага наведвання знакавых памятных мясцiн, звязаных з падзеямi Вялiкай Айчыннай вайны», — сказаў ён.

У пытаннях удасканалення патрыятычнага выхавання моладзi неабходна ў поўным аб'ёме выкарыстаць патэнцыял Мiжнароднай асацыяцыi музеяў Другой сусветнай вайны i Мiжнароднага камiтэта пры Музеi Перамогi на Паклоннай гары, звярнуў увагу вiцэ-прэм'ер. Пры гэтым найважнейшым аспектам дзейнасцi такіх аб'яднанняў павiнен стаць знешнi вектар, заснаваны ў тым лiку на маладзёжнай дыпламатыi.

«Неабходна прыняць дадатковыя меры па настойлiвым прасоўваннi праўды за мяжой. Добрыя прыклады ў гэтым напрамку ёсць. Мы павiнны працаваць не толькi з тымi краiнамi, з якiмi ў нас усталявалiся сяброўскiя i даверныя адносiны (напрыклад, з Кiтаем), трэба адкрываць новыя далягляды», — падкрэслiў Iгар Петрышэнка.

Таксама ён звярнуў увагу на неабходнасць актуалiзацыi падыходаў музеяў у рабоце з маладзёжнай аўдыторыяй. «З ёй трэба размаўляць на яе мове, але пры гэтым не апускацца да ўзроўню таннага папулiзму i даносiць тое, што трэба данесцi. З дапамогай сучасных дыстанцыйных тэхналогiй можна ахапiць вялiзную колькасць людзей ад Уладзiвастока да Брэста з мiнiмальнымi выдаткамi», — адзначыў ён.

Больш актыўна, лiчыць Iгар Петрышэнка, варта выкарыстоўваць i патэнцыял памятных мясцiн Беларусi i Расii: маладое пакаленне дзвюх краiн павiнна актыўна наведваць найбольш важныя мемарыяльныя комплексы (самыя знакавыя з iх можна аб'яднаць у адзiн маршрут «Дарогi вайны»), новы iмпульс неабходна надаць сумеснай пошукавай працы на месцах гiбелi воiнаў Чырвонай Армii i мiрных жыхароў.

Акрамя таго, вiцэ-прэм'ер падкрэслiў вялiкую важнасць сустрэч з ветэранамi. «Зносiны з iмi — найкаштоўнейшая крынiца iнфармацыi для моладзi. Гэту iнфармацыю трэба зафiксаваць i перадаць. Толькi так застанецца непарыўная сувязь пакаленняў. Захоўваючы ў моладзi памяць аб вялiкiм мiнулым, мы забяспечваем вялiкую будучыню нашых дзяржаў», — рэзюмаваў Iгар Петрышэнка.

Час абараняцца

На тэме праўды i постпраўды спынiўся ў сваiм выступленнi i мiнiстр iнфармацыi Беларусi Iгар Луцкi.

«Праўда сёння з'яўляецца вельмi важным i запатрабаваным iнфармацыйным прадуктам, якi прасоўваць на рынку масавай iнфармацыi становiцца ўсё больш складана. За апошнi час мы сталi сведкамi неаднаразовых iнфармацыйных нападаў на нашы краiны. I апошнiя падзеi ў Беларусi — найбольш яскравы прыклад таго, наколькi магутныя i разбуральныя па сваiх наступствах для грамадства яны могуць быць. Скажу галоўнае: праўда ў вельмi цяжкой сутычцы з постпраўдай выстаяла i перамагае. Тым не менш мы павiнны выразна ўсведамляць, што гэты беларускi кейс, створаны нашымi знешнiмi i ўнутранымi нядобразычлiўцамi, ёсць не што iншае, як свайго роду проба пяра ў дачыненнi да Расii, абкатка новай мадэлi iнфармацыйнай вайны», — сказаў ён.

Мiнiстр адзначыў, што неабходна з усёй сур'ёзнасцю падысцi да пытання забеспячэння агульнай iнфармацыйнай бяспекi ў медыясферы — iнфармацыйнай бяспекi Саюзнай дзяржавы. Ён падкрэслiў, што прыйшоў час не мiрна будаваць, а рашуча абараняцца i контратакаваць.

«Мы гатовыя абмяркоўваць пытаннi фармiравання поля агульнай бяспекi ў сферы масавай iнфармацыi, перш за ўсё ў кантэксце адлюстравання знешняй iнфармацыйнай агрэсii i медыйнай падтрымкi адзiн аднаго. У нас ёсць агульныя каштоўнасцi, агульнае бачанне будучынi, велiзарны культурна-гiстарычны пласт. Усё гэта мы абавязаны абаранiць, — заявiў Iгар Луцкi. — Давайце разбуральнай постпраўдзе эфектыўна супрацьпаставiм нашу агульную стваральную праўду».

Яшчэ адзiн вынiк — паглыбленне даверу

Па словах старшынi Савета Федэрацыi Федэральнага Сходу Расii Валянцiны Мацвiенкi, Форум рэгiёнаў Расii i Беларусi трывала ўвайшоў у жыццё дзвюх краiн. «На нашых пляцоўках, як нiдзе, заўсёды адчувалася, наколькi глыбокая, натуральная i, што важна, абсалютна ўзаемная патрэба адзiн у адным нашых народаў».

Цiкавасць да паглыблення супрацоўнiцтва з боку расiйскiх i беларускiх рэгiёнаў стабiльна вялiкая, адзначыла расiйскi палiтык. Правядзенне форумаў акрамя эканамiчнага эфекту дае яшчэ эфект культурны, гуманiтарны, палiтычны, сказала яна.

«Яго не выкажаш у лiчбах, але ён вiдавочны i важкi. Я маю на ўвазе паглыбленне ўзаемаразумення i даверу памiж нашымi народамi, узаемнае духоўнае ўзбагачэнне, наладжванне сяброўскiх сувязяў i кантактаў памiж людзьмi. Бачу ў гэтым бясспрэчнае сведчанне таго, што саюз нашых дзяржаў, супрацоўнiцтва нашых краiн, сяброўства нашых народаў абапiраюцца на трывалую аснову», — дадала сенатар.

Праблемы ў эканамiчным супрацоўнiцтве Беларусi i Расii ёсць, але яны пераадольныя, падкрэслiла спiкер. «Пра гэта кажа той факт, што Расiя застаецца ключавым iнвестыцыйным i гандлёвым партнёрам Беларусi. Наша пазiцыя нязменная: мы за далейшае паглыбленне эканамiчнага супрацоўнiцтва нашых краiн, удасканаленне яго механiзмаў на аснове прынцыпаў раўнапраўя, узаемнай выгады, павагi iнтарэсаў адзiн аднаго. Тым больш што такi досвед у нашых краiн назапашаны вялiзны, у тым лiку на ўзроўнi мiжрэгiянальных сувязяў», — падкрэслiла парламентарый.

Сярод добрых прыкладаў кааперацыi прадпрыемстваў Валянцiна Мацвiенка назвала праекты ў хiмiчнай, машынабудаўнiчай, энергетычнай, транспартнай галiнах, у аграпрамысловым комплексе. Таксама, паводле яе слоў, за апошнiя гады прыняты сур'ёзныя крокi па якасным пашырэннi навуковага i адукацыйнага супрацоўнiцтва, маладзёжнага ўзаемадзеяння.

Патэнцыял Саюзнай дзяржавы далёка не вычарпаны, адзначыла кiраўнiк Савета Федэрацыi. «Упэўнена, разам мы знойдзем рашэннi, iнструменты як мага больш поўнай яго рэалiзацыi на карысць народаў Расii i Беларусi», — рэзюмавала спiкер.

Галоўнае — не адстаць

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота звярнуў увагу на тое, што лепшая данiна памяцi нашым бацькам i дзядам, якiя перамаглi ў Вялiкай Айчыннай вайне, — забеспячэнне мiрнага i дэмакратычнага развiцця брацкiх народаў Беларусi i Расii, умацаванне дружбы, павышэнне дабрабыту i ўзроўню жыцця.

«У рамках Саюзнай дзяржавы ўдалося дамагчыся таго, што беларусы ў Расii i расiяне ў Беларусi адчуваюць сябе, як у сваёй краiне, — як гэта было многiя стагоддзi. Грамадзяне нашых краiн у Саюзнай дзяржаве карыстаюцца роўнымi правамi, сацыяльнымi гарантыямi, свабодай перамяшчэння, працаўладкавання, роўным доступам да медыцынскiх i адукацыйных паслуг. Не трэба афармляць дазвол на працу, узаемна прызнаецца працоўны стаж для атрымання пенсii i выслугi гадоў, — пералiчыў ён. — Тыя, хто ведае пра гэта, карыстаюцца дасягнутым як само сабой зразумелым, нават не ўсведамляючы, што гэта не манна нябесная, а вынiк саюзнага будаўнiцтва. Мы фармiруем у Беларусi i Расii адзiную эканамiчную, навукова-тэхнiчную i прававую прастору, аб'яднаную транспартную сiстэму, адзiны палiўна-энергетычны рынак, агульную адукацыйную, культурную i iнфармацыйную прастору, ажыццяўляем каардынацыю i ўзаемадзеянне ў сферах знешняй i мiграцыйнай палiтыкi, iмкнемся праводзiць узгодненую макраэканамiчную i прамысловую палiтыку».

Саюзная дзяржава павiнна быць нацэлена ў будучыню, падкрэслiў Рыгор Рапота. «Мы жывём у свеце, якi iмклiва змяняецца, трансфармуецца палiтычная расстаноўка сiл, узнiкаюць новыя тэхналагiчныя ўклады. Гаворка iдзе ўжо пра пятую тэхналагiчную рэвалюцыю, тэхналогii 5G, паўсюдную лiчбавiзацыю, штучны iнтэлект. Ад таго, наколькi эфектыўна мы ў Беларусi i Расii, у Саюзнай дзяржаве адрэагуем на гэтыя працэсы, не выпадзем з iх, не апынемся ў ролi краiн, якiя даганяюць, будзе залежаць наша будучыня, цi акажацца саюзны праект годны памяцi нашых бацькоў i дзядоў, годны Вялiкай Перамогi, — адзначыў ён. — У нас ёсць для гэтага ўсё неабходнае. Ёсць воля беларусаў i расiян да яднання, матэрыяльна-тэхнiчная база, назапашаны вопыт сумеснай працы».

Праектамi, якiя аб'ядноўваюць стваральныя намаганнi дзвюх дзяржаў, могуць, на думку дзяржсакратара, стаць будаўнiцтва высакаскораснай чыгуначнай магiстралi, якая злучыла б Санкт-Пецярбург, Мiнск i Еўропу, аўтамагiстраль «Мерыдыян», засваенне Арктыкi, адмена роўмiнгу ў мабiльнай сувязi Расii i Беларусi.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Плён насуперак абставiнам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.