Вы тут

У нядзелю пацяплее. Расказваем пра надвор'е ў пачатку кастрычніка


«Па тэмпературным рэжыме верасень на значнай частцы тэрыторыi Беларусi прайшоў у клiматычных рамках жнiўня. Кастрычнiк, паводле прагнозу, у плане надвор'я спрабуе замянiць сабой верасень. Тэмпература паветра на працягу большай часткi месяца абяцае быць на 1—2 градусы вышэйшай, чым звычайна. Асаблiва адчувальна цяплей за клiматычную норму чакаецца ў першай дэкадзе кастрычнiка», — расказалi ў Белгiдрамеце.


Мiж тым у сярэдзiне i канцы месяца магчымыя значныя панiжэннi тэмпературы. У гэты час яе сярэднiя паказчыкi ад плюс 10 да плюс 12 градусаў. Увечары яна можа апусцiцца да плюс 5 градусаў, таму не варта забываць пра цёплы свiтар.

Магчымыя суцэльныя аблокi, таму бачнасць на дарогах у ранiшнiя i вячэрнiя гадзiны мiнiмальная.

Варта памятаць, што восеньскае надвор'е пераменлiвае, то сонечна, то раптам наляцiць моцны вецер. Удзень тэмпература можа падымацца аж да 20—23 цяпла, а ўначы — апускацца да 2 градусаў марозу.

На канец месяца выпадаюць дажджлiвыя днi, магчымы снег. Колькасць сонечных гадзiн складае ў сярэднiм 6 гадзiн 12 хвiлiн. Меркаваная тэмпература паветра ўдзень у канцы кастрычнiка складае ўжо плюс 9 градусаў. Але ў гэты час яшчэ можа «стрэлiць» некалькi дзён позняга бабiнага лета.

Тэмпературны фон у гэтыя выхадныя будзе на 4—9 градусаў вышэй за клiматычную норму першай дэкады кастрычнiка.

У суботу i нядзелю першага тыдня кастрычнiка ў нашай краiне значна пацяплее, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.

У суботу ўплыў франтальнага раздзелу распаўсюдзiцца на многiя рэгiёны Беларусi. Таму на большай частцы тэрыторыi краiны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы рознай iнтэнсiўнасцi. Вецер будзе паўднёва-ўсходнi ўначы слабы, удзень парывiсты. Уначы чакаецца ад плюс 8 да 13 градусаў цяпла, удзень — плюс 13—20 градусаў, па поўднi краiны — да 22 цяпла.

Яшчэ цяплей чакаецца ў нядзелю. У гэты дзень уплыў франтальнага раздзелу спынiцца, на тэрыторыю краiны чакаецца паступленне вiльготных цёплых паветраных мас з паўднёвых шырот. Будзе пераменная воблачнасць. Месцамi па краiне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзiны ў асобных раёнах — з навальнiцамi. Сiноптыкамi прагназуецца паўднёва-ўсходнi парывiсты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 15 цяпла, удзень будзе ўжо значна цяплей — 16—23 градусы вышэй за нуль, а месцамi нават да 25 цяпла. Як адзначаюць спецыялiсты, такi тэмпературны фон будзе на 4—9 градусаў вышэй за клiматычную норму для гэтага перыяду.

Па папярэднiх прагнозах айчынных сiноптыкаў, «дарослае» бабiна лета чакае нас далей. Так, у пачатку наступнага тыдня атмасферны цiск падрасце, узмоцнiцца i ўплыў шырокага антыцыклону з цэнтрам над сярэдняй Волгай. Толькi па захадзе краiны захаваецца ўплыў франтальнага раздзелу, дзе яшчэ чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень, магчыма, з навальнiцамi. Паўднёва-ўсходнi i паўднёвы вецер будзе падтрымлiваць у краiне анамальна цёплае надвор'е. У панядзелак i аўторак тэмпература ўначы складзе 8—15 цяпла, удзень — ад плюс 14 градусаў да 20 цяпла, па поўднi — плюс 21—23 градусы.

А вось у сераду стане крыху халадней. У гэты дзень тэрыторыя краiны трапiць у зону павышанага атмасфернага цiску, таму ў многiх раёнах краiны будзе без ападкаў, толькi па захадзе месцамi магчымыя кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 7 да 14 градусаў цяпла, удзень будзе камфортна i па-асенняму цёпла — плюс 13—20 вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Кастрычнiк стане вераснем?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.