26 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Больш за 80 работнiкаў сацыяльнай службы ўзнагародзiлi ў Мiнску за дапамогу пажылым людзям у перыяд пандэмii COVID-19


Больш за 80 работнiкаў сацыяльнай службы ўзнагародзiлi ў Мiнску за дапамогу пажылым людзям у перыяд пандэмii COVID-19. Iм уручылi ганаровыя граматы i падзякi ад урада, Нацыянальнага сходу i Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны за добрасумленную працу, высокi прафесiяналiзм i вялiкi асабiсты ўклад у работу па сацыяльнай падтрымцы грамадзян ва ўмовах дрэннай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi.


— Наша краiна прадэманстравала ўсяму свету, як трэба клапацiцца пра людзей сталага веку, — сказаў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Iгар ПЕТРЫШЭНКА. — Дзяржаўная палiтыка накiравана на сацыяльную абарону пажылых грамадзян.

Вiцэ-прэм'ер адзначыў, што ўвесь свет гаворыць аб наблiжэннi другой хвалi каранавiруса, але Беларусь усю неабходную медыцынскую дапамогу i работу органаў сацыяльнай падтрымкi арыентавалi не па «хвалях» захворвання, а па рэальным кантролi той абстаноўкi, якая складваецца з захворваннем у краiне.

Сацыяльная служба сёлета прыняла дадатковыя меры для абароны пажылых людзей i iнвалiдаў ад вiрусных захворванняў. Пачынаючы з 20 сакавiка тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва арганiзавалi дастаўку на дом прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасцi i лекаў пажылым грамадзянам i iнвалiдам. Работа праводзiлася ў цесным супрацоўнiцтве з Беларускiм таварыствам Чырвонага Крыжа, Беларускiм рэспублiканскiм саюзам моладзi i iншымi грамадскiмi арганiзацыямi. Адначасова тэрытарыяльныя цэнтры сiстэмна працягнулi сацыяльнае абслугоўванне больш чым 95 тысяч непрацаздольных грамадзян.

Мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Iрына КАСЦЕВIЧ адзначыла: адмысловая дапамога патрабавалася адзiнокiм пажылым людзям. ТЦСАН забяспечылi выкананне больш чым 30 тысяч заявак па дастаўцы прадуктаў харчавання на дом.

«Вядома, была вялiкая дапамога з боку валанцёраў, але на перадавой стаялi менавiта мы», — дадала яна.

Асаблiвая ўвага аддаецца мерам супраць заносу каранавiруснай iнфекцыi ў стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання i яе распаўсюджвання там. У такiх установах пражывае амаль 21 тысяча пажылых людзей i iнвалiдаў. Там штодня кантралююць стан здароўя пражываючых i работнiкаў. З улiкам патрэбнасцi сфармiраваны i падтрымлiваецца месячны запас сродкаў iндывiдуальнай аховы i прафiлактыкi, медыкаментаў i прадуктаў харчавання. З красавiка стацыянарныя ўстановы пачалi пераходзiць на вахтавы метад работы ў рэжыме поўнай iзаляцыi (14-дзённая работа персаналу без выхаду за межы ўстановы).

«Дамы-iнтэрнаты для пажылых людзей i iнвалiдаў працавалi ў закрытым рэжыме больш чым чатыры месяцы, некаторыя дамы-iнтэрнаты працягваюць так працаваць i зараз, зыходзячы з катэгорыi работнiкаў. Лiчу, мы здалi гэты экзамен з мiнiмальнымi стратамi. Самае галоўнае, што ў нас ёсць значная колькасць iнтэрнатаў, якiя перажылi эпiдэмiю з нулявым iнфiцыраваннем», — падкрэслiла мiнiстр.

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне.