Вы тут

Алена Богдан, старшыня БСЖ: Жанчыны ўмеюць аб'ядноўваць грамадства


Напрыканцы верасня адбылося пасяджэнне Праўлення ГА «БСЖ». На ім новай старшынёй Беларускага саюза жанчын аднагалосна абрана член Прэзідыума БСЖ, намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Кандыдатуру новага кіраўніка ГА «БСЖ» прапанавала Мар'яна Шчоткіна, якая на працягу пяці гадоў паспяхова ўзначальвала гэтае грамадскае аб'яднанне. Пры тым Мар'яна Шчоткіна патлумачыла сваё рашэнне: «Час ідзе, зараз мы з вамі на парозе новага перыяду развіцця краіны. Цяпер важна вызначыцца з новымі стратэгічнымі задачамі і для Беларускага саюза жанчын, які павінен працягваць свае лепшыя традыцыі, укараняць новыя інавацыйныя падыходы, актыўна прысутнічаць у сацсетках. Вельмі важна, каб старшыня БСЖ мела магчымасць узаемадзеяння па ўсёй рэспубліцы. Калі мне было даверана старшынства, я была міністрам, затым намеснікам старшыні Савета Рэспублікі, заўсёды мела магчымасць сустрэцца і з пярвічнай, і з раённай, гарадской або абласной арганізацыямі. Без гэтага ўзаемадзеяння праца старшыні немагчымая. Але з лістапада 2019 года я працую ў Прадстаўніцтве Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, і каб выехаць у рэгіёны, вядома, я павінна камандзіроўку ўзгадняць са сваім кіраўніцтвам. Гэта значна ўскладняе працу. Таму хачу на пасаду старшыні парэкамендаваць вам чалавека неабыякавага, стараннага, камунікабельнага, зацікаўленага ў развіцці жаночага руху. Гэта член Прэзідыума БСЖ, намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан».

Кандыдатура Алены Богдан была аднагалосна падтрыманая, і яна стала новай старшынёй ГА «Беларускі саюз жанчын».

Ад першай асобы

Алена Богдан, старшыня Беларускага саюза жанчын: «Жанчыны ўмеюць аб'ядноўваць грамадства».

— Напэўна, сіла жанчын у тым, што яны сапраўды ўмеюць аб'ядноўваць грамадства. І голас жанчыны — гэта найперш голас маці, якая заўсёды кажа пра спакой і дабрабыт, пра сяброўства і любоў да жыцця. Нашы жанчыны ўмеюць гаварыць як ласкава, ціха, так і гучна, прымаючы на сябе адказнасць за тое, што адбываецца.

У Беларускім саюзе жанчын мы адна да адной звяртаемся «сяброўка». Напэўна, высокі сэнс ёсць у гэтым слове, таму што сапраўдных сяброў паважаюць, ім давяраюць, з імі дзеляць і радасці, і трывогі. І ўступаючы ў наш Саюз жанчын, кожная з нас адчувае сапраўды падтрымку — падтрымку не толькі ў нейкіх асабістых пытаннях, але і ў рэалізацыі свайго творчага патэнцыялу, сваіх цікавых ідэй. БСЖ аб'ядноўвае актыўных жанчын, якія могуць і хочуць нешта карыснае зрабіць для сваёй краіны.

Наперадзе ў нас шмат працы. Як і заўсёды, мы будзем асаблівую ўвагу надаваць здароўю жанчыны, умацаванню сямейных каштоўнасцей, падтрымцы шматдзетных маці. А там, дзе сёння няма нашых «пярвічак», мы пастараемся зацікавіць людзей і прыцягнуць іх у наша жаночае братэрства.

  • ГА «Беларускі саюз жанчын» было створана 14 снежня 1991 года; аб'ядноўвае на добраахвотнай аснове жаночыя саветы ва ўсіх абласцях, раёнах, гарадах Беларусі. Сёння ў БСЖ — больш за 144 тысячы жанчын, дзейнічае звыш чатырох тысяч пярвічных арганізацый.

Паводле матэрыялаў сайта oobsg.by

Фота БЕЛТА

Друкуецца у часопісе “Алеся” 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.