Вы тут

Выйшаў трэці нумар брэсцкага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапiс»


У чарговым нумары — трэцiм за 2020 год — брэсцкага краязнаўчага альманаха доктар фiлалагiчных навук, кiраўнiк лабараторыi «Фалькларыстыка i краязнаўства» Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна Iна ШВЕД нагадвае пра тое, што калядныя i валачобныя песнi з'яўляюцца iдэальнай мадэллю багатай гаспадаркi (артыкул «Така бiла вэлыка свынка iдэ за мною...»: вобраз свiннi ў фальклоры Берасцейшчыны»). Часам i смешна чытаюцца многiя цытаты, а часам за iмi i жыццё адразу вiдаць у самых розных праявах. Простае, сялянскае жыццё, якое i сёння патрабуе працавiтасцi, руплiвасцi, дбання ў гаспадарчых справах.


— Мы i альманах свой пры падтрымцы мясцовых улад з гэтай мэтай задумалi, каб сапраўднае жыццё праз краязнаўства, гiстарычныя, фальклорныя, этнаграфiчныя вышукi разгледзець, — дзелiцца развагамi рэдактар i ўкладальнiк «Астрамечаўскага рукапiсу» член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Аляксандр ВАЛКОВIЧ.

Нагадаем, што ў рэдакцыйную калегiю выдання ўваходзяць вучоныя, лiтаратары не толькi з Брэста, але i з Мiнска таксама. А навуковымi кансультантамi альманаха з'яўляюцца адразу два дактары фiлалагiчных навук — Адам Мальдзiс i Iна Швед.

У свежым выпуску «Астрамечаўскага рукапiсу» артыкулы, нарысы, карэспандэнцыi краязнаўчага, гiстарычнага, лiтаратурна-мастацкага характару змешчаны ў традыцыйных рубрыках: «Астрамечава i астрамечаўцы», «Народныя святы i звычаi Берасцейшчыны», «Скарбнiца народных талентаў», «Лiтаратурная сядзiба», «Кнiжная зала», «Калаўрот культурнага жыцця», «Старонкi гiсторыi», «Беларусь памятае». Па традыцыi выданне багата iлюстраванае. У тым лiку — i архiўнымi, старымi фотаздымкамi.

Мiкола РАЎНАПОЛЬСКI

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй.