Вы тут

Чуллівае слова Дубоўкі


Анлайн-конкурс чытальнікаў «О, Беларусь, мая шыпшына», прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў межах праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця», праводзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы часопісаў «Маладосць» і «Бярозка».


Паўдзельнічаць могуць усе ахвотныя, даслаўшы анлайн-выступленне з выразным чытаннем вершаў Уладзіміра Дубоўкі на электронную пошту konkurs. dubowka120@gmail.com. Тэрміны спаборніцтва — з 1 кастрычніка да 15 лістапада. Пераможцы будуць абвешчаны 19 лістапада.

 Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі відэа стануць выразнасць чытання і артыстычнасць выканання. Пераможцы атрымаюць памятныя дыпломы, бясплатную экскурсію па бібліятэцы, кнігі Выдавецкага дома «Звязда» ды іншыя падарункі. Акрамя таго, плануецца прыз для пераможцы глядацкіх сімпатый (відэачытання, якое атрымае найбольшую колькасць падабаек у сацсетках) і прыз сімпатый рэдакцыі часопіса «Маладосць».

У журы ўваходзяць супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама запрошаныя ўдзельнікі праекта, у ліку якіх — Ірына Багдановіч, паэтэса, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Аксана Данільчык, паэтэса, перакладчык, кандыдат філалагічных навук; Алеся Сівохіна, аўтар і выканаўца ўласных песень, рэжысёр, мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова».

Мэта конкурсу «О, Беларусь, мая шыпшына» — далучэнне да святкавання 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі шырокай грамадскасці, а таксама прыцягненне ўвагі да новага раздзела віртуальнага праекта НББ «На хвалі часу, у плыні жыцця», прысвечанага творчасці паэта. Сярод задач — папулярызацыя творчасці Уладзіміра Дубоўкі, павышэнне цікавасці грамадства да беларускай літаратуры і скарбаў нацыянальнай культуры, развіццё творчага патэнцыялу асобы. Вынікі праекта будуць абвешчаны на партале www.nlb.by і ў сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама на старонках і ў сацыяльных сетках часопісаў «Маладосць» і «Бярозка».

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?