Вы тут

​Як у Слаўгарадзе за год навучылiся паасобнаму збору цвёрдых камунальных адходаў


З першага верасня несцi на сметнiк несартаваныя адходы забараняецца. Гэта не дазваляе рабiць уступленне ў дзеянне тэхнiчнага кодэкса «Правiлы абыходжання з камунальнымi адходамi». У адпаведнасцi з iм пластык, папера i шкло павiнны адпраўляцца ва ўтыль асобна, iнакш можна атрымаць адмiнiстрацыйнае пакаранне.


Экалогiя перадусiм

У Слаўгарадзе ўжо год жывуць па новых правiлах. I гэта нiкога не напружвае. Хутчэй, наадварот. Насельнiцтва на справе пераканалася, што такi падыход сапраўды дапамагае не толькi захоўваць парадак, але i палепшыць экалогiю. Летась жыхары прыватных домаўладанняў атрымалi ў сваё карыстанне набор з дзвюх ёмiстасцяў: жоўтыя — для збору шкла, пластыку, паперы, чорныя — для астатняга смецця. Мiнскi аператар другасных рэсурсаў перадаў слаўгарадскiм камунальнiкам больш за 4 тысячы такiх скрынь, а тыя развезлi iх па адрасах. Адначасова з вулiц прыбралi металiчныя кантэйнеры, куды раней складзiравалi смецце. I хоць вываз ажыццяўляўся па графiку, непрыемныя пахi, бадзяжныя жывёлы, розны бытавы хлам каму заўгодна маглi сапсаваць настрой. Усё змянiлася дзякуючы рэспублiканскай праграме «Камфортнае жыллё i спрыяльнае асяроддзе».

— Першы час было, вядома, цяжкавата, жыхары прымалi змены трохi насцярожана, — кажа эколаг Слаўгарадскага камунальнага прадпрыемства «Жылкамгас» Iрына Рагоўская. — I хоць пры перадачы маёмасцi ўручалася памятка i тлумачылася, навошта гэта i для чаго, не ўсе адразу зразумелi, менавiта ў чым перавага. Прыйшлося праводзiць навучанне, расказваць, чаму змесцiва чорных i жоўтых кантэйнераў вывозiцца паасобна, куды ўсё гэта накiроўваецца. Адходы з чорных скрынь цалкам утылiзуюцца, а з жоўтых — канчаткова сартуюцца на асобнай пляцоўцы смеццевага палiгона. ПЭТ-бутэлька тут жа прэсуецца i адвозiцца ў Магiлёў на прадпрыемства «Рэпласт-М», папера таксама ў прэсаваным выглядзе адвозiцца ў Шклоў на завод «Спартак», а шкло прымае ў Магiлёве ААТ «Белрэсурсы».

Акцыi, майстар-класы, анкеты

У справе вырашана было задзейнiчаць дзяцей. Па-першае, яны прывыклi заўсёды дзялiцца новай iнфармацыяй з бацькамi, па-другое, варта прывучаць да культуры збору бытавых адходаў з юных гадоў. На камунальным прадпрыемстве склалi план iнфармацыйна-асветнiцкай дзейнасцi сярод устаноў адукацыi Слаўгарадскага раёна, якi быў узгоднены з аддзелам спорту i турызму Слаўгарадскага райвыканкама i ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў». У кiраўнiцтве да дзеяння 13 мерапрыемстваў — конкурсы, iнфармацыйныя гадзiны, акцыi, майстар-класы, сумесныя зборы другаснай сыравiны, экскурсii i гэтак далей.

Тры мерапрыемствы з гэтага плана ўжо рэалiзаваныя. Яшчэ ў жнiўнi старшакласнiкi Слаўгарадскай школы № 1 разам з карэспандэнтам раённай газеты правялi на вулiцах горада анкетаванне на тэму паасобнага збору цвёрдых камунальных адходаў i раздалi каля двухсот брашур з парадамi.

— Для некаторых iнфармацыя пра карысць сартавання смецця стала адкрыццём, — кажа Iрына. — Калi чалавек робiць нешта неўсвядомлена, ён звычайна не задумваецца пра наступствы. Пасля апытання ў многiх кардынальна памянялася мысленне. Людзi ўбачылi праблему з iншага боку.

На «ўра» прайшло яшчэ адно мерапрыемства: «Мы за свет без адходаў». У вынiку яго ў некалькiх кiламетрах ад Слаўгарада на бетоннай сцяне палiгона для цвёрдых бытавых адходаў з'явiўся незвычайны арт-аб'ект — малюнкi на актуальную тэму.

— Мясцовыя мастакi стварылi эскiзы, а школьнiкi iх размалявалi, — тлумачыць эколаг. — Аб'ект знаходзiцца ў непасрэднай блiзкасцi ад дарогi Слаўгарад — Рагачоў, за дзень мiма яго праязджаюць сотнi машын. I не заўважыць творчы плён нашых юных сяброў немагчыма. Карцiнкi вельмi яркiя i прыцягваюць увагу.

А зусiм нядаўна «Жылкамгас» арганiзаваў для сямiкласнiкаў паездку на смеццеперапрацоўчы завод у Магiлёве. Школьнiкi былi сапраўды ўражаныя.

— З iмi правялi iнструктаж, выдалi каскi, маскi i паказалi ўвесь шлях перапрацоўкi смецця — ад арганiзацыi ўлiку да стварэння новай прадукцыi, — кажа Iрына. — Тую ж ПЭТ-бутэльку завод перапрацоўвае ў гранулы.

Экскурсiю правёў галоўны тэхнолаг смеццеперапрацоўчага завода Аляксей Сфераў.

— У апошнi час у нас часта бываюць школьнiкi i нават выхаванцы дзiцячых садкоў, — кажа ён. — Сёння гэта вельмi актуальная тэма. Мы нiкому не адмаўляем, для ўсiх праводзiм экскурсii. Дзецям усё цiкава, яны ўсё ўбiраюць як губка. Тлумачым iм, што раней была лiнейная эканомiка i адходы наогул не перапрацоўвалiся, зараз рэцыклiнгавая, гэта значыць адбываецца вяртанне другаснай сыравiны i яе перапрацоўка, а ў будучым будзе цыркулярная эканомiка — поўная перапрацоўка адходаў. Як нi дзiўна, але дзецi досыць складаныя паняццi вельмi хутка запамiнаюць. Гэтыя веды для падрастаючага пакалення вельмi важныя. Сёння выпускаецца шмат палiмераў, якiя не перапрацоўваюцца па розных прычынах — той жа аднаразовы посуд, полiэтыленавыя пакеты. Ад гэтага мы будзем паступова адыходзiць. Сёння ў свеце вырабляецца больш за 350 мiльёнаў тон пластыку, з якога другаснай перапрацоўцы падвяргаецца 8 %, яшчэ 12 % — спальваецца, а ўсё астатняе iдзе ў зямлю. Гэта вялiкi ўдар па нашай экалогii.

«Цывiлiзацыя» для глыбiнкi

У Слаўгарадзе навялi парадак не толькi ў прыватным сектары, але i ў раёне шматпавярховай забудовы. Зусiм нядаўна ў дадатак да ўжо наяўных еўракантэйнераў «Жылкамгас» атрымаў яшчэ 66 — па 22 адзiнкi для пластыку, паперы i шкла.

— Аператар дае нам банеры, кантэйнеры, транспарт, дапамагае з рэкламнымi буклетамi — усё робiцца для таго, каб выхаваць у людзей культуру абыходжання з цвёрдымi камунальнымi адходамi, — заўважае намеснiк дырэктара Слаўгарадскага «Жылкамгаса» Дзмiтрый Лугаўцоў. — Змены вiдавочныя. На кантэйнерных пляцоўках стала больш парадку. Жыхары ўжо не складваюць там буйнагабарытныя рэчы, а заказваюць тэхнiку для вывазу. Гэта нашмат палягчае нашу працу. Радуе, што насельнiцтва пачало ставiцца да пытання сартавання адходаў з разуменнем. Гэта вынiк нашай вялiкай асветнiцкай работы. Iнфармацыя даецца ў раённай газеце, на радыё — людзi ўсё чуюць i робяць высновы. У школе вядзецца тлумачальная работа сярод дзяцей. У вынiку стала больш збiрацца другаснай сыравiны. Гэта дае добры эканамiчны эфект.

У наступным годзе «цывiлiзацыя» прыйдзе i ў сельскую мясцовасць.

— Плануем атрымаць на найбольш буйныя населеныя пункты Слаўгарадскага раёна кантэйнеры i дадатковыя смеццявозы, — кажа Iрына. — А раённы аддзел адукацыi абяцае дапамагчы нам наладзiць работу з сельскiмi школьнiкамi. Разам мы зможам зрабiць шмат карыснага. Такi спосаб работы даказаў сваю эфектыўнасць.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Фота з архiва Слаўгарадскага камунальнага прадпрыемства «Жылкамгас»

Загаловак у газеце: Сартаваць смецце можна творча

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.