Вы тут

Гаджыка па-гродзенску. Фермер на няўдобiцы вырошчвае экзатычныя ягады


Такi праект гараджанiн Яўген Дарагуш «замуцiў» у рамках аграэкатурызму. Менавiта «ягадная» адметнасць, на яго думку, стане прывабнай для аматараў усяго незвычайнага. А прымаць турыстаў гаспадар плануе ў Домiку рыбака, якi мае намер пабудаваць каля свайго вадаёма.


Вось тут, мяркуе Яўген Дарагуш, i будуць частаваць гасцей гарбатай з экзатычнымi ягадамi. А хто пажадае, зможа набыць iх у сушаным, свежым цi замарожаным выглядзе. У залежнасцi ад сезона. Таксама будуць прапаноўваць i ўласную прадукцыю, напрыклад соус з памiдораў, цыбулi i часнаку з дабаўленнем ягад годжы. Менавiты яны надаюць прыправе незвычайны смак. Ужо i назву яму далi — гаджыка. Пры гэтым соус гатуецца без алею i воцату, што значна павышае яго натуральны смак. Зараз поўным ходам iдзе нарыхтоўка такiх прыпраў.

Паралельна вядзецца i збор самiх ягад. Iх збiраюць уручную. Сёлета атрыманы даволi нядрэнны ўраджай, хоць сам гаспадар спадзяваўся на лепшы вынiк. Не ўсе кусты пладаносяць аднолькава. Ёсць i сапраўдныя рэкардсмены па ўраджайнасцi, а ёсць i такiя, з якiх нават кiлаграм наўрад цi збярэш. Што канкрэтна паўплывала на такi разнабой, фермер не бярэцца сказаць, бо справа гэта новая, плантацыя закладзена толькi два гады таму.

Але i з першага позiрку вiдавочна, што зямля тут не самая ўрадлiвая. Яна хоць i перададзена для фермерскай справы, але, згодна з генпланам, знаходзiцца ў рэкрэацыйнай зоне. Карацей, звычайная няўдобiца. А па сутнасцi, тут быў сапраўдны сметнiк.

— Па факце гэтыя землi як ворыва нiколi не выкарыстоўвалiся, гэта была лугавiна, прытым адны ўзгоркi, i мне, як фермеру, прыйшлося прыводзiць iх у парадак. Трэба было добра павучыцца, кансультавацца з аграномамi, як палепшыць пладароднасць зямель, — расказвае суразмоўнiк.

Наогул, каб што-небудзь пасадзiць, тэрыторыю прыйшлося раўняць. Угнойвалi глеем пасля ачысткi вадаёма. Як прыхiльнiк арганiчнага земляробства фермер Дарагуш карыстаецца не пестыцыдамi, а «зялёнымi» ўгнаеннямi — сідэратамi. Напрыклад, зараз на яго ўчастку расце грэчка, якая будзе заарана разам з насеннем. Такiм чынам, яна стане арганiкай i насыцiць глебу азотам. Яшчэ грэчка добра змагаецца з пырнiкам. Гэты ўчастак таксама будзе засаджаны ягадамi годжы. Цяпер у фермера пад iх заняты адзiн гектар плошчы. Саджанцы набываў у ЕС, iх спецыяльна адаптавалi да нашага клiмату. У Еўропе таксама хочуць займацца iх вырошчваннем, а не прывозiць з Кiтая, расказаў Яўген. Там нават распрацавана спецыяльная праграма.

— Мае польскiя калегi параiлi займацца ягадамi годжы. Мяне гэта зацікавіла, бо яны непатрабавальныя. Але, як паказвае практыка, там дзе ўрадлiвы пласт, яны лепш растуць. Гэта вiдаць i на маiм участку. Я наогул не ўяўляў, як яны будуць расцi, бо нiхто ў наваколлi гэтым не займаўся. Да таго ж нi ў якiх рэестрах ягады годжы не значылiся. Толькi з мiнулага года трапiлi ў гэтыя рэестры.

Яўген Дарагуш падводзiць да куста, якi найбольш ураджайны. I сапраўды, чырвоныя, прадаўгаватыя плады цяжкiмi гронкамi звiсаюць з развесiстай раслiны. Нечым нагадваюць па форме глог, па смаку больш сакавiтыя i крыху гаркаватыя. Аб карысных якасцях ягад кожны мае магчымасць даведацца з адкрытых крынiц, перш за ўсё ў iнтэрнэце. Адтуль чэрпаў iнфармацыю i сам Яўген, дарэчы, праграмiст па прафесii. Ён найперш звяртае ўвагу на безлiч патрэбных мiкраэлементаў, якiя ўтрымлiваюцца ў пладах.

Самы распаўсюджаны вiд захавання — гэта сушка. У сям'i фермера менавiта ёй аддаецца перавага. Такiя ягады можна дабаўляць у гарбату альбо кампот. І ўвогуле ва ўсе стравы. Ёсць спроба распрацаваць i рэцэптуру гарбаты з лiстоў ягад годжы. Кажуць, што на Тыбеце, адкуль, уласна кажучы, i пайшла гэта традыцыя, гатуюць менавiта лiставы настой. Там кусты разрастаюцца вялiкiмi кронамi.

А вось у Беларусi гэта новы вiд. На Гродзеншчыне пробную плантацыю некалькi гадоў таму высадзiлi ў сельскагаспадарчым фiлiяле ў Гродзенскiм раёне. Другая — у фермера. Праўда, многiя спрабуюць у сябе на дачы па некалькi кусцiкаў пасадзiць. А вось прамысловымi маштабамi пакуль нiхто не цiкавiўся. Хоць ёсць варыянты, куды прадаць.

— Палякi могуць узяць, але там трэба не менш як тону. Налета, мяркую, можна будзе сабраць i на экспарт, — расказавае Яўген. — Цяпер таксама рэалiзую, праўда, людзi купляюць невялiкiмi партыямi — па 100—200 грамаў. Сырая ягада па 15 рублёў за кiлаграм. Такiмi ж аб'ёмамi набываюць i сушаны прадукт.

I гэта добрая альтэрнатыва кiтайскiм ягадам, лiчыць фермер. За якасць прывазной складана несцi адказнасць. Фермер прайшоў курсы па лiнii зялёнай гаспадаркi i цяпер карыстаецца толькi арганiчнымi метадамi.

— Многiя фермеры вырошваюць нешта ўнiкальнае ў невялiкiх маштабах. Нехта займаецца грыбамi шыiтакi, я вось ягадамi годжы. Зараз запыт на нейкiя новыя вiды, якiя зацiкавяць гасцей, бо мая задача — турызм, а ягады — складнiк у развiццi гэтай справы.

Прывабным турыстычным аб'ектам можа стаць i старажытны млын, якi фермер выкупiў i будзе яго аднаўляць у адпаведнасцi з былымі функцыямi. Цiкавая i сама мясцiна, што знаходзiцца на польска-лiтоўскiм памежжы. Але больш за ўсё фермера радуе тое, што сёлета ён атрымаў ад улад дазвол на ўзвядзенне невялiкага Домiка рыбака каля вадаёма. Дагэтуль нiякiя пабудовы яму нельга было ўзводзiць. I хоць Яўгену прыйшлося прайсцi нямала бюракратычных перашкод, ён не шкадуе, што заняўся гэтай справай. Наадварот, пастаянна шукае магчымасць развiваць гэты кiрунак. Неаднаразова прымаў удзел у замежных семiнарах як удзельнiк праграмы трансгранiчнага супрацоўнiцтва. Вось i нядаўна ўдзельнiчаў у конкурсе «Экалагiчна дружалюбны фермер Балтыйскага рэгiё-
на — 2020».

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Беларусы былі і будуць адным народам

Аляксандр Лукашэнка: Беларусы былі і будуць адным народам

Прэзідэнцкі прыём праходзіць у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа».

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»