Вы тут

“Маладосць”-child: ствараем “дзіцячы” нумар


“Маладосць”-child: ствараем “дзіцячы” нумар

Сябры!

Аўтары цяперашнія і будучыя!

Часопіс “Маладосць” даўно хоча стварыць “дзіцячы” нумар, у які ўвайшлі б… Не, не дзіцячыя вершыкі або “казачкі для чытання нанач” (хаця і яны таксама, чаму б і не), а ўсё тое, што закранае, уздымае, узварушвае, зрушвае, пракладае: пытанні-праблемы-задачы-шляхі, звязаныя з выхаваннем новага пакалення. З выхаваннем, у першую чаргу, эстэтычным, грамадзянскім, маральным, эмацыйным, духоўным, літаратурным.

Што патрабуецца / прымаецца на разгляд / будзе сустрэта прыхільна / з удзячнасцю прынята ў друк:

  • яркія, вострыя, “паваротныя” артыкулы тых, хто ведае, што піша
  • гутаркі з тымі, каму ёсць што сказаць (калі Вы такі чалавек — прапануйце сябе: пагутарым);
  • аўтарытэтныя меркаванні па актуальных пытаннях, выказаныя ў форме невялікіх эсэ;
  • развагі, назіранні, прапановы, парады — усё, што сапраўды мае карысць;
  • мастацкія творы “на тэму”.

Хочам бачыць аўтарамі гэтага выпуска:

  • настаўнікаў з вялікай літары;
  • сапраўдных псіхолагаў;
  • свяшчэннікаў;
  • бацькоў, бабуль, дзядуль;
  • дзяцей, якім ёсць што сказаць дарослым;
  • празаікаў і паэтаў.

“Дзіцячы” нумар “Маладосці” запланаваны на першае паўгоддзе 2021 года. Чакаем прапаноў ад гэтага дня і да першага дня вясны.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.