Вы тут

Мiнпрыроды заклiкае далучыцца да мерапрыемстваў па азеляненнi населеных пунктаў


З кастрычнiка да лiстапада можна ўзяць удзел у азеляненнi населеных пунктаў Беларусi. Акцыi праводзяцца ў рамках кампанii «Добраўпарадкуем малую радзiму». Як расказаў начальнiк упраўлення бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Мiкалай СВIДЗIНСКI, каб зрабiць свой унёсак у гэту добрую справу, можна звярнуцца да спецыялiстаў у вобласцi азелянення, каб яны падказалi прыдатныя месцы для пасадкi дрэў i кустоў, цi прапанаваць свае варыянты. Калi апошнiя будуць адпавядаюць планам дэтальнай планiроўкi i не будуць парушаць iнжынерныя i iншыя сеткi, гэтыя куткi таксама могуць у будучым зазелянець.


Паводле iнфармацыi Мiнпрыроды, вясной 2020 года ў сельскiх населеных пунктах, гарадах, прыдарожных палосах было высаджана каля 267 тысяч дрэў i 135 тысяч кустоў. Гэтыя тэрыторыi не застануцца без увагi i восенню. Можна будзе прывесцi iх у парадак, запоўнiць пустоты на тых месцах, дзе пасаджаныя вясной раслiны з розных прычын не прыжылiся.

А 10 кастрычнiка 2020 года Мiнпрыроды абвясцiла адзiным днём азелянення. У гэты суботнi дзень па ўсёй краiне будуць падрыхтаваныя месцы, дзе кожны ахвотны зможа пасадзiць маладыя дрэўцы i кусты. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах возьмуць тэрытарыяльныя органы i структурныя падраздзяленнi мiнiстэрства.

Выклiкала цiкавасць у грамадскасцi i сёлетняя iнфармацыйная кампанiя «Раскажы пра сваю крынiцу». Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення аналiтычнай работы, навукi i iнфармацыi Мiнпрыроды Алены МЕЛЯШКОВАЙ, на конкурс па iнвентарызацыi крынiц паступiла 69 заявак, абследавана 214 такiх аб'ектаў, упершыню адкрытыя 76 з iх. Яго пераможцамi сталi Юлiя Якiмчык, настаўнiк вучэбна-педагагiчнага комплексу «Пачапаўская дзiцячы сад — сярэдняя школа» Баранавiцкага раёна; Аляксандр Гiль, вучань, i Святлана Лiс, настаўнiца геаграфii гiмназii № 2 Баранавiч; Арцём Старасотнiкаў, вучань мінскай сярэдняй школы № 61.

Па вынiках акцыi пры ўдзеле грамадскасцi i пры падтрымцы мiжнароднага праекта «Водная iнiцыятыва плюс» для краiн Усходняга партнёрства рыхтуецца да выдання падарункавая кнiга «Крынiцы Беларусi».

Акрамя таго, летась спецыялiсты тэрытарыяльных органаў прыродаахоўнага ведамства з удзелам моладзi i грамадскасцi добраўпарадкавалi больш за 200 крынiц. Знайшлi падтрымку ў Мiнпрыроды i былi рэалiзаваныя i многiя iншыя грамадскiя экалагiчныя iнiцыятывы.

Як адзначыла Алена Меляшкова, грамадскасць таксама актыўна бярэ ўдзел i ў акцыях па зборы смецця. Так, не першы год у краiне рэалiзуюцца iнiцыятывы руху па ўборках «Зробiм!», падобныя акцыi праводзяць i прыватныя кампанii, установы адукацыi.

— Мы таксама рэкамендуем пры правядзеннi такiх уборак звяртацца ў тэрытарыяльныя органы Мiнпрыроды i да мясцовых улад, — сказала прадстаўнiк мiністэрства. — Нашы супрацоўнiкi пракансультуюць, дапамогуць спланаваць работу, падкажуць, як i куды правiльна вывезцi сабранае смецце.

Веранiка КОЛАСАВА

Прэв’ю: tribunapracy.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».