Вы тут

Маладзёжны форум «Беларусь — гэта мы» прайшоў у Гродне


Маладзёжны форум «Беларусь — гэта мы» прайшоў у Гродне. У iм прынялi ўдзел больш за 1200 хлопцаў i дзяўчат з усiх раёнаў вобласцi: вучняў, студэнтаў, кадэтаў, спартсменаў, лiдараў грамадскiх арганiзацый, маладых спецыялiстаў. Пляцоўкай для правядзення такога мерапрыемства стала абласная фiлармонiя.


— Гродна — трэцi горад, куды мы прыехалi, каб даведацца аб новых iдэях i iнiцыятывах, — адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ Дзмiтрый ВАРАНЮК. — На тэрыторыi вобласцi рэалiзуецца мноства самых розных праектаў, тут традыцыйна актыўны рух студэнцкiх атрадаў. Гэта паказвае i падкрэслiвае той факт, што моладзь у Беларусi адзiная. Мы можам прытрымлiвацца розных поглядаў i меркаванняў, але ўсе разам любiм нашу Беларусь i хочам, каб яна развiвалася. Спадзяёмся, што да нашай работы далучацца ўсе, i мы разам пабудуем Беларусь будучынi. Наперадзе яшчэ шмат прадметных дыскусiй i гарачых дэбатаў. Пры гэтым аб'ядноўвае моладзь агульная мэта: iмкненне зрабiць свет лепшым i больш добрым. Зараз у нашай краiне створана ўнiкальная лiчбавая платформа «Рух наперад», на якой акумулююцца пажаданнi i прапановы наконт таго, як далей развiваць нашу краiну. На ёй сабрана ўжо каля паўтысячы такiх iнiцыятыў. Сярод прапаноў ёсць як лакальныя, так i глабальныя, у прыватнасцi такiя, якiя датычацца ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь.

Моладзь, якая сабралася на сустрэчу, выказала сваю актыўную грамадзянскую пазiцыю ў ходзе «Адкрытага дыялогу», — канструктыўнай размовы, у працэсе якой кожны ахвотны змог выступiць з уласнымi iнiцыятывамi, падзялiцца ўражаннямi i планамi на будучыню, а таксама атрымаць адказы на хвалюючыя пытаннi. Удзельнiкi дыскусii жыва цiкавiлiся тым, як дзяржаўная маладзёжная палiтыка будзе рэалiзоўвацца ў будучынi, грантавай сiстэмай падтрымкi маладзёжных iнiцыятыў i многiм iншым. Акрамя таго, у рамках адкрытага дыялогу прысутныя высунулi цiкавую iнiцыятыву — напiсаць зварот да нашчадкаў i закласцi капсулу з гэтым пасланнем у памятным месцы Гродзеншчыны. Такая iдэя, падкрэслiлi арганiзатары, абумоўлена асаблiвай датай, якую не так даўно адзначалi ў нашай краiне, — 100-годдзе ЛКСМБ. Абласны камiтэт БРСМ ужо абвясцiў конкурс на найлепшае пасланне i месца для закладкi капсулы.

На працягу ўсяго мерапрыемства працавалi iнтэрактыўныя пляцоўкi. Сярод iх — «Беларусь — крынiца натхнення», «Будзь здаровы!», «Твары дабро!», «Жывi ярка!». Падчас урачыстага вечара маладыя людзi прадставiлi гасцям розныя кiрункi сваёй дзейнасцi: студатрадаўскi i валанцёрскi рух, работу маладзёжных атрадаў аховы правапарадку i многае iншае.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Мы ў жыццi шмат чаго робiм, што пагаршае наша здароўе — або адразу, або ў аддаленай перспектыве.

Грамадства

Рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Дзянiс Дук: У нас свае асаблiвасцi i шлях развiцця ў сусветнай гiсторыi

Рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Дзянiс Дук: У нас свае асаблiвасцi i шлях развiцця ў сусветнай гiсторыi

Тры гады таму Дзянiс Дук пераехаў у Магiлёў, каб узначалiць вядучую ВНУ вобласцi па падрыхтоўцы педагагiчных кадраў.

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні.