20 кастрычніка, аўторак

Вы тут

Раман Галоўчанка: У канцы будучай пяцігодкі не павінна быць рэгіёнаў, якія «адстаюць»


Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр на прэзідыуме Савета міністраў, дзе разглядаўся праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на будучую пяцігодку. Ён падкрэсліў, што вывераная рэгіянальная палітыка — адна з прыярытэтных задач урада, якая павінна быць адлюстравана ў дакуменце.


«Галоўная мэта праграмы павінна быць накіравана на стварэнне ўмоў для росту дабрабыту грамадзян краіны. Праца ўсяго дзяржаўнага апарату павінна быць наладжана на інтарэс чалавека, яго абароненае права на годнае жыццё і забеспячэнне адпаведнай якасці гэтага жыцця», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Ён дадаў, што ў сучасных умовах гэта няпростая задача, але неабходна вылучыць кірункі пракладання кіраўнічых намаганняў для эканамічнага росту. Па словах прэм’ер-міністра, праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця павінна быць як мага больш дакладнай, зразумелай, мець канкрэтныя задачы для органаў кіравання, галін эканомікі.

«Асаблівую ўвагу прашу надаць тым новым галінам эканомікі, падгалінам эканомікі, якія будуць закладзены і створаны ў новай пяцігодцы. Нагадаю, што ў бягучую пяцігодку ў краіне паспяхова створаны і развіваюцца тры галіны — IT-галіна, касмічная галіна і атамная энергетыка. Таму ў будучай пяцігодцы павінны знайсці рашэнне задачы не толькі па развіцці гэтых галін, але і па стварэнні новых», — паставіў задачу Раман Галоўчанка.

Ён нагадаў, што навукова абгрунтаваныя прапановы як аснову для дакумента павінна была выпрацаваць Акадэмія навук, таму навуковая супольнасць стала суаўтарам праграмы.

Неаднаразова кропкай росту эканомікі на будучую пяцігодку вылучалася сфера паслуг. «Тое, што я ўбачыў у праекце — гэта вузкая задача, што базіруецца на развіцці сегменту спажыўца. На мой погляд, недастаткова прапісаны мэты па развіцці дзелавых, фінансавых і іншых сектароў паслуг для бізнесу», — выказаў меркаванне кіраўнік Саўміна.

Важнай задачай таксама ён назваў імпартазамяшчэнне. Рашэнне гэтай задачы, па яго словах, павінна праходзіць не за кошт устанаўлення бар’ераў ці надання прэферэнцый айчынным вытворцам, а праз стварэнне асабістай вытворчасці высокатэхналагічных і канкурэнтных тавараў.

«Мы ставім перад сабой ключавую мэту — рост дабрабыту нашага насельніцтва за кошт аднаўлення росту эканомікі, вытворчасці працы, стварэння камфортных і бяспечных умоў для нашых людзей», — сказаў напярэдадні пасяджэння міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

Для дасягнення гэтага ў праграме прадугледжана дзесяць прыярытэтных кірункаў. Яны тычацца якасці жыцця, стварэння ўмоў для прадпрымальніцтва, прасоўвання экспарту, аднаўлення і запуску інвестыцыйнай актыўнасці прадпрыемстваў. Нададзена ўвага пытанням павышэння эфектыўнасці і якасці дзяржаўнага кіравання, аддачы ад дзяржаўных актываў, развіцця рэгіёнаў.

«У выніку рэалізацыі ўсіх гэтых мер, мы бачым, што эканоміка можа прырасці больш чым на 20 працэнтаў за пяцігодку. Мы плануем нарасціць экспарт да 50 мільярдаў долараў ЗША ў 2025 годзе, за пяць гадоў прыцягнуць больш 200 мільярдаў рублёў інвестыцый для стварэння сучаснай інфраструктуры і развіцця вытворчасці», — агучыў лічбы міністр.

Да работы над дакументам было прыцягнута больш за 120 экспертаў з розных галін — навукі, адукацыі, бізнесу, грамадскіх аб’яднанняў, міжнародных арганізацый, разгледжана некалькі соцень прапаноў, праведзена 30 круглых сталоў.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.

Грамадства

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Чацвёртая педагагічная неканферэнцыя прайшла ў мінулыя выхадныя з нязменным аншлагам і сабрала больш як тры сотні педагогаў з розных куткоў нашай краіны.