Вы тут

BelBookChallenge-2020


 

BelBookChallenge-2020

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет ўсё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён!

З 17 кастрычніка па 27 снежня ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!

Кніжны чэлендж – гэта абяцанне прачытаць кнігі са спісу за пэўны час. Кніжны чэлендж ад Нацыяналкі - гэта 12 пунктаў, якія мы прапануем вам выканаць да 27 снежня. У гэтых пунктах няма пэўных твораў – толькі тэмы, пад якія могуць падыходзіць дзясяткі кніг. Проза, паэзія, пераклады і, вядома ж, творы Караткевіча – у нашых тэмах любы знойдзе кнігі пад уласны густ. Такія розныя пункты спісу адкрыюць перад вамі новыя гарызонты і дапамогуць выйсці за рамкі звыклых літаратурных густаў. Хто ведае, можа, менавіта цяпер вы сустрэнеце ту-самую-кнігу!

Дык як прыняць удзел?

  1. Пачаць чэлендж можна ў любы дзень, а выконваць пункты – у любой паслядоўнасці. І чым раней пачнеце, тым больш паспееце прачытаць!
  2. Прачытаць 12 кніг да 27 снежня 2020. На кожную з тым - па адной кнізе. Не забудзьцеся: усе кнігі з вашага спісу павінны належаць беларускім аўтарам або быць перакладзенымі на беларускую мову.
  3. Пасля чытання кожнай кнігі трэба пакінуць водгук на яе ў сацсетках. Гэта можа быць кароткая рэцэнзія, вашыя чытацкія ўражанні ці што заўгодна, што пакажа: кнігу вы сапраўды прачыталі. Чэлендж – гэта выклік самому сабе, так што паспрабуйце не пісаць пра кнігі, якія ўжо чыталі. На 12 кніг – 12 водгукаў. Публікуйце свае рэцэнзіі ў адной з сацсетак (УКантакце, Facebook або Instagram) c хэштэгам #BelBookChallenge і указаннем пункта з нашага спіса, якому адпавядае абраная вамі кніга. Не забывайце ставіць хэштэг і адкрыць свой акаўнт, каб мы ўбачылі ваш водгук.

Вашы рэцэнзіі будуць актыўна репосціцца на старонках Нацыянальнай бібліятэкі ў сацсетках, а лепшыя чытацкія водгукі ў канцы чэленджа з'явяцца на сайце ў выглядзе асобнай падборкі! Акрамя таго, на працягу ўсёй акцыі ў нашых сацсетках будуць з'яўляцца падборкі рэкамендацый па кожнай з тэм – на той выпадак, калі вы заблукалі ў моры зборнікаў паэзіі з белай вокладкай або кніг Караткевіча пра дысыдэнтаў. А самых актыўных удзельнікаў кніжнага выкліку чакае прыз ад Нацыянальнай бібліятэкі!

Таму разгортвайце свае літаратурныя дзённікі, хапайце чытацкія білеты і наперад – да новых кніжных гарызонтаў! А калі вам цікава даведацца болей пра кніжныя чэленджы як з'яву культуры, то ў нас і пра гэта ёсць прыдатны матэрыял.

#BelBookChallenge – спіс тэм:

  • Кніга, намінаваная на літаратурную прэмію
  • Кніга, якую параіць вам бібліятэкар
  • Антыўтопія у беларускіх дэкарацыях
  • Кніга, дзе фігурыруе Кастусь Каліноўскі
  • Кніга, дзе ён яе кахае, а яна яго не
  • Кніга, дзе герой - дысідэнт
  • Зборнік паэзіі, які складаецца з верлібраў
  • Зборнік з пераважна белай вокладкай
  • Зборнік любоўнай лірыкі
  • Кніга, якая падабалася вам у дзяцінстве
  • Пераклад замежнай класікі
  • Кніга, перакладзеная з рускай мовы

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.