Акцыя праводзiцца да 11 кастрычнiка Беларускiм дзiцячым хоспiсам. Яна прымеркавана да Сусветнага дня хоспiсаў i палiятыўнай дапамогi, якi ва ўсiм свеце пройдзе 10 кастрычнiка.
Падчас акцыi кожны ахвотны зможа сфатаграфавацца ў спецыяльнай фотазоне хоспiса i на месцы выкласцi сваё фота ў капелюшы ў сацсетках. Акрамя таго, можна будзе за любое ахвяраванне ўзяць паштоўку з упадабаным капелюшом i размаляваць яе. Усе паштоўкi будуць iмянныя i ў далейшым накiраваны падапечным хоспiса.
«Капялюш — гэта знак таго, што мы нiбыта «пакрываем» дзiця. Ад гора, болю, перажыванняў i расстройстваў. А пакiдаем яму толькi цеплыню i клопат, — сказала дырэктар Беларускага дзiцячага хоспiса Ганна Гарчакова. — Спецыяльна да гэтага дня Мiжнародная арганiзацыя палiятыўнай дапамогi дзецям ужо некалькi гадоў запар праводзiць арыгiнальны флэшмоб: удзельнiкi выкладваюць у сацсетку фатаграфii ў капелюшах з подпiсам #hatson4cpc. Мэта флэш-мобу — звярнуць увагу на праблемы дзяцей, якiя маюць патрэбу ў палiятыўнай дапамозе, расказаць людзям аб дзейнасцi хоспiсаў, а таксама прыцягнуць сродкi ў дапамогу хоспiсу. Запрашаем усiх неабыякавых людзей падтрымаць увагу грамадства да праблем нашых падапечных».
Наталля ТАЛIВIНСКАЯ
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.