Вы тут

МАЗ выпусцiў у свет свой першы электрагрузавiк


Мiнскi аўтазавод самастойна распрацаваў першы ў гiсторыi краiны грузавiк на электрычнай цязе. Стваралi яго для работы ў гарадскiх умовах: ездзiць трак практычна бясшумна i не выдзяляе чадных газаў. Навiнка паказаная ў Мiнску на 23-й Мiжнароднай выстаўцы тэхналогiй i iнавацый у прамысловасцi «ТэхIнаПрам», якая праходзiла ў Мiнску на футбольным манежы.


Характэрна, што наш электрагрузавiк МАЗ-4381Е0 мае сярэднiя габарыты: поўная маса — 12,5 тоны, грузападымальнасць — 5700 кг. Без падзарадкi ён здольны праехаць сталiцу нашай краiны ўздоўж i ўпоперак. Максiмальная хуткасць, разлiчаная на мегаполiс, — 85 км/г.

Трак абсталяваны асiнхронным цягавым электрарухавiком магутнасцю 70 кВт з вадкасным ахалоджваннем. У пары з iм круцiцца 2-ступеньчаты рэдуктар з электронным кiраваннем пераключэння перадач. Запас ходу без падзарадкi ў «электрапершынца» складае 100 км, але гэта далёка не мяжа. Усё залежыць ад колькасцi акумулятараў, i на МАЗе гатовыя паставiць iх столькi, колькi патрабуецца пакупнiку.

У якасцi батарэй — змяшчаюць лiтый-ячэйкi ёмiстасцю 160 Аг (ампер-гадзiн). Рабочае напружанне 570 вольт, порт пастаяннага току GB/T выкарыстоўваецца для зарадкi.

Кабiна разлiчана на траiх i абсталявана зручнымi сядзеннямi, электрычнымi шклопад'ёмнiкамi i рэгулёўкай люстэркаў. Для вадзiцеля ўстанавiлi шматфункцыянальны руль з гiдраўзмацняльнiкам, а на стойках ветравога шкла — манiторы. За клiмат адказвае вентыляцыйна-ацяпляльная ўстаноўка з электрычным абагравальнiкам.

«Стварэнне электрычных МАЗаў — адзiн з перспектыўных напрамкаў развiцця аўтахолдынга да 2030 года. Мы бачым у гэтым вялiкiя перспектывы. Электрагрузавiк распрацаваны з фокусам на транспарцiроўку грузаў у межах горада. Сярод вiдавочных плюсоў — практычна бясшумнасць, экалагiчнасць i высокая эканамiчнасць перавозак. Наперадзе чарада выпрабаванняў i камерцыйная вытворчасць. Для беларускага аўтапрама гэта вялiкi крок наперад», — тлумачаць спецыялiсты.

Пасля таго, як дадзены трак «прапiшацца» ў галоўным горадзе краiны, «мазаўскi» электрагрузавiк можа з'явiцца на беларускiх дарогах паблiзу iншых гарадоў сталiчнага рэгiёна i нават на перыферыi. Як чакаецца, попыт на яго будзе i ў iншых краiнах.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дызель становiцца гiсторыяй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».