Вы тут

Творчае мерапрыемства «Барадулін у нашых сэрцах» адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы


10 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі  адбудзецца творчае мерапрыемства «Барадулін у нашых сэрцах», прымеркаванае да 85-годдзя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара НББ Алег Суша.


Асноўнымі ўдзельнікамі сустрэчы стануць юныя чытачы з розных куточкаў Беларусі, якія бралі ўдзел у конкурсе да 85-годдзя Рыгора Барадуліна. Падчас яго дзеці чыталі вершы і выбіралі цытаты з творчай спадчыны паэта, стваралі плакаты з улюбёнымі ўрыўкамі і пісалі эсэ.

«Праведзены конкурс паказаў, што сучасным дзецям цікавая нацыянальная паэзія, яны адчуваюць глыбіню мастацкага вобразу, створанага на роднай мове, імкнуцца выказаць сябе, свае пачуцці ва ўласных тэкстах па-беларуску, — адзначыў Алесь Суша. — Сустрэча ў бібліятэцы дасць магчымасць дзеткам яшчэ раз далучыцца да багатай творчай спадчыны Рыгора Барадуліна — глыбока нацыянальнай, пранікнёнай і вельмі шчырай».

Юныя аўтары пачытаюць эсэ, у якіх раскрылі сваё разуменне слова паэта, ўласныя асэнсаванні і перажыванні. Пераможцы конкурсу атрымаюць узнагароды.

На сустрэчы плануюць прысутнічаць жонка Рыгора Барадуліна Валянціна Міхайлаўна, яго сябры і паплечнікі, вядомыя артысты і іншыя знакамітыя госці.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: пр. Незалежнасці, 116, галерэя «Лабірынт», 3-ці паверх. Пачатак у 12:00.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».