Вы тут

Як развіваецца навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі


Сумесныя дасягненні і праграмы дзяржаў, а таксама заклікі аб'ядноўваць сілы не толькі ў распрацоўках, але і ў вытворчасці ды рэалізацыі прадукцыі сталі адной з тэм VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


Кармы для рыб і зандзіраванне Зямлі

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца ў некалькіх кірунках, акрэсліў Пётр ВІЦЯЗЬ, кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук:

— Пачынаючы з 1999 года, мы выконваем саюзныя праграмы. У 2002-м для рашэння гэтых пытанняў быў створаны акадэмічны савет па праблемах Саюзнай дзяржавы паміж Расійскай акадэміяй навук і НАН Беларусі. За гэты час Нацыянальнай акадэміяй падрыхтавана 22 праграмы, 18 з якіх выкананы.

Чатыры праграмы ў галіне космасу, адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, а таксама медыцыны, у стадыі работы.

Інавацыйныя энергазберагальныя тэхналогіі і абсталяванне ў межах праграмы «Камбікармы СД» распрацаваны для вытворчасці і эфектыўнага выкарыстання біябяспечных камбікармоў для каштоўных парод рыб, пушных звяроў і асобных відаў жывёл.

Распрацоўка, мадэрнізацыя і гуманізацыя нарматыўна-арганізацыйнага, метадычнага і апаратна-праграмнага забеспячэння мэтавага прымянення касмічных сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі адбываецца ў праграме «Тэхналогія СД». Усяго мяркуецца гарманізаваць 60 стандартаў. З іх 39 расійскім бокам, 21 — беларускім.

Акадэмія навук — не толькі навуковая арганізацыя, але і вытворчасць многіх кірункаў. Летась, напрыклад, беларусі бок экспартаваў у Расію навукаёмістай прадукцыі і паслуг на 40 мільёнаў долараў. А за сем месяцаў сёлета — 17,5 мільёна.

— Асаблівая ўвага аддаецца супрацоўніцтву з расійскімі рэгіёнамі, і ў гэтым кірунку робіцца шмат у выглядзе сумесных праграм. Сёння мы навучыліся весці распрацоўкі, ствараць доследныя ўзоры, аднак калі справа датычыцца вытворчасці, мы, на жаль, працуем паасобку. Таму для нас сёння вельмі важна выпускаць не толькі доследыя ўзоры, але і ствараць сумесныя прадпрыемствы і сумесна выходзіць на рынкі трэціх краін. І найбольшая работа ў гэтым накірунку зроблена з Раскосмасам. Мы ўжо перайшлі да стварэння сумеснага спадарожніка.

«Бяспека», «Мікратэх», «Інтэлаўта»

Сумеснае стварэнне высокаінтэлектуальнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю — прыярытэтны кірунак узаемадзеяння і ў прамысловасці краін, упэўнены Дзмітрый ХАРЫТОНЧЫК, намеснік міністра прамысловасці Беларусі, які расказаў пра кірункі развіцця адной з сумесна рэалізуемых праграм краін.

Распрацоўка электронных кампанентаў новага пакалення для сістэм кіравання і бяспекі аўтатранспартных сродкаў спецыяльнага падвоенага прызначэння, а таксама імпартазамяшчэнне электракампанентаў замежнай вытворчасці — асноўная мэта праграмы «Аўтаэлектроніка». У ёй удзельнічае больш як 20 прадпрыемстваў абедзвюх краін, аб чым поведаміў намеснік міністра.

— Па выніках праграмы за 4,5 года толькі па беларускіх прадпрыемствах распрацаваны 23 тэхзаданні, 29 камплектаў праграмнага забеспячэння, створана больш як 220 доследных узораў абсталявання і шмат што іншае. На стадыі ўзгаднення цяпер знаходзяцца тры канцэпцыі праграм Саюзнай дзяржавы (СД).

Праграма «Бяспека СД» скіравана на ўкараненне імпартазамяшчальных тэхналогій для забеспячэння бяспекі і безаварыйнасці работы аб'ектаў прамысловай, траспартнай, энергетычный, жыллёва-камунальнай і сацыяльнай інфраструктур.

Мэта праграмы «Мікратэх СД» — распрацоўка ў краінах мікраэлектронных тэхналогій для кампанентнай фазы спецыяльнага і двайнога прымянення, якія неабходны для мадэрнізацыі і распрацоўкі сістэм узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Распрацоўваць інтэлектуальныя высокатэхналагічныя лічбавыя і электронныя кампаненты сістэм для аўтатранспарту спецыяльнага і двайнога прызначэння дапамагае праграма «Інтэлаўта».

Дзмітрый Харытончык падкрэсліў, што Расія і Беларусь аддаюць вялікую ўвагу абароне сваіх рынкаў. З аднаго боку, гэта садзейнічае развіццю ўласнай вытворчасці і стымулюе прыцягненне інвестыцый. Аднак з другога — прымаемыя меры часам стрымліваюць развіццё вытворчай кааперацыі на рынку СД. Тут важна не парушаць баланс узаемавыгадных кааперацыйных сувязяў, што дапаможа стварыць канкурэнтныя ўмовы для гаспадарання на рынку СД і пашырыць прамысловы патэнцыял.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Інтэлект зарабляе грошы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».