Вы тут

Што цікавага прапануе гледачам тэлеканал «Беларусь 2»


Кастрычнік распачаўся з прэм'ер як праектных, так і прафесійных.


Так, інтэрактыўны праект «Пін_код», які расце і змяняецца разам са сваёй аўдыторыяй, цяпер мае новую вядучую. Ёю стала Хелена Мерааі, вядомая як спявачка, удзельніца дзіцячага «Еўрабачання-2017» і сувядучая дзіцячага «Еўрабачання-2018». Дзяўчына сёлета скончыла школу і, вырашыўшы звязаць сваё прафесійнае жыццё з тэлебачаннем, паступіла на факультэт журналістыкі БДУ. А пасля паспяховай стажыроўкі на «Беларусь 2» стала часткай творчай каманды «пінкодаўцаў». Дарэчы, сярод карэспандэнтаў шоу таксама папаўненне з ліку студэнтаў журфака — юныя журналісты абяцаюць здзівіць аўдыторыю яркімі матэрыяламі. Таму цяпер можна назіраць за новымі «кадрамі» ў праекце «Пін_код» з аўторка да пятніцы ў 15.45.

Што датычыцца прэм'ер, стартавалі новыя сезоны інтэлектуальна-забаўляльнага праекта «Вежа», псіхалагічнага рэаліці-шоу «Трэці лішні». Так, у другім сезоне нядзельнай шоў-віктарыны «Вежа» нас чакае спаборніцтва 168 эрудытаў, якія ў складзе 56 камандаў (па тры чалавекі ў кожнай) за галоўны прыз праграмы — камандную вандроўку да адной з вядомых вежаў Еўропы, а колькасць прызавых паездак абмяжоўвалася толькі колькасцю пераможцаў супергульні.

Варта адзначыць, што правілы засталіся нязменныя: у ролі вядучага Васіль Чэхаў, а на адказ на пытанне ўсяго некалькі секундаў роздуму, пазітыўны настрой усім гарантаваны незалежна ад вынікаў. І ў адрозненне ад медыйнага складу гульцоў у першым сезоне, цяпер маглі ўдзельнічаць усе ахвотныя. Але, на думку стваральнікаў праекта, ад гэтага «Вежа» толькі выйграла, бо былі і эмоцыі, і напал жарсцяў, і сам настрой на здымачнай пляцоўцы быў шчыры і натуральны. Як жадаеце ў гэтым пераканацца, то не прапусціце чарговы выпуск 11 кастрычніка ў 17.10.

А вось, калі хочацца паназіраць за тым, як знаходзіць выйсце з сямейных канфліктаў, то ў рэаліці-шоу «Трэці лішні» група прафесіяналаў на чале з псіхолагам Міхаілам Іваноўскім дапаможа з пошукам рашэння ўсяго за тры дні. Удзельнікі праекта — звычайныя людзі, якія сутыкаюцца з праблемай «трэцяга лішняга» ў сваім жыцці. Новы сезон шоу будзе выходзіць на «Беларусь 2» па аўторках у 21.15.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.