Вы тут

Песню бярыце з сабою. За што любіць


Вера Вярба (1942—2012) — вядомая беларуская паэтэса, перакладчыца. У розныя гады працавала у Дзяржкамітэце па друку, у газетах і часопісах «ЛіМ», «Работніца і сялянка», «Беларусь». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 г. Выдала шэраг кніг паэзіі, у тым ліку «Вочы вясны», «Высакосны год», «Сіняя бухта», «Альфа», «Мая маленькая планета», «Яраслаўна», «Выбранае», «Белыя пісьмы», «Апошні верасень». Вера Вярба — аўтар вершаў да знакамітай песні «Ручнікі», якую ведае кожны беларус.


Вершы— Вера ВЯРБА,

музыка— Яўген КСЯНЕВІЧ.

 

1. Сумую я у восень звонкую

У павуцінні русых кос.

Абцасікі знасіўшы тонкія,

Хаджу па свеце басанож.

Прыпеў (2 разы):

За што любіць нам, мілы, выпала?

За што каханне берагчы?

Неперажытае, нязвыклае,

Як дзікі голуб на плячы.

2. Перабіраю ўсё у памяці,

Як светлы міг, як летні сон,

Нібы плыву па белай замеці

За сіняй лодкай наўздагон.

Прыпеў.

3. Парады зведаўшы разумныя,

Імкнуся змалку да агню,

Сябрую з гарадамі шумнымі

І ненавіджу цішыню.

Прыпеў.

4. Мы развіталіся самотныя,

Уносіць час пачуцці прэч.

Запомні ж ты мяне пяшчотнаю

У чысціні апошніх стрэч.

Прыпеў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.