Вы тут

Да нас прыйшлі густыя туманы


Вятры, паветраныя масы з поўдня кантынента працягваюць падтрымліваць у нашай краіне не па сезоне цёплае надвор'е, якое па тэмпературных паказчыках больш адпавядае пачатку верасня. Толькі густыя туманы ўначы і раніцай нагадваюць нам пра тое, што на вуліцы ўжо першая дэкада кастрычніка, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу ўмовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе, і малаактыўны франтальны раздзел. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па паўднёвым усходзе, удзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі нават удзень чакаецца туман. Вецер прагназуецца ў асноўным паўднёва-заходні, слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да 9 градусаў цяпла, месцамі — да плюс 12 градусаў. Удзень будзе цёпла — плюс 12—18 градусаў.

А вось у нядзелю да нас занясе некалькі малаактыўных атмасферных франтоў, якія перасоўваюцца з тэрыторыі Украіны. Паводле слоў сіноптыкаў, шмат дажджоў яны не прынясуць, але аблокаў будзе дастаткова. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах уначы і раніцай — слабыя туманы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 да 12 цяпла, удзень — плюс 12—17 градусаў. Такі тэмпературны фон па-ранейшаму будзе вышэйшы за кліматычную норму.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня захаваецца паступленне цёплых і вільготных паветраных мас з паўднёвых шырот. У панядзелак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 да 12 градусаў цяпла. Удзень стане крыху халадней — плюс 9—16 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны — 17—19 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».