Вы тут

Малады беларускі дызайнер узяла удзел у «Рускім сілуэце»


Фіналіст Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды 2020» Юля Куцепава прадставіла сваю калекцыю «Матрошкі» на прэстыжным подыуме ў Маскве пры падтрымцы аргкамітэта фестывалю-конкурсу і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.


Фота: Нацыянальны Цэнтр Мастацкай творчасці дзяцей І моладзі.

Кіно — гэта сапраўдная машына часу, таксама, як і адзенне. Дабрачынны фонд «Рускі Сілуэт» перанёс гасцей 42-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю з с XXI-га ў XVI-е стагоддзе: эпоху расійскага царства, час інтрыг і страсцей, выпрабаванняў і раскошы. Грандыёзная модная сага разгарнулася ў прасторы Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства Ільі Глазунова. Прэзідэнт Фонду Таццяна Міхалкова ўжо больш за 20 гадоў ладзіць творчы вечар для гасцей кінафестывалю.

Гістарычны касцюм — унікальнае люстэрка, у якім адлюстроўваецца гісторыя краін і народаў. Апрані сучасную жанчыну ў народнае адзенне, і яна пераўвасобіцца. Сведкамі такога пераўвасаблення і сталі госці «Рускага сілуэта».

... Парча, масіўныя залатыя ўпрыгажэнні, натуральная футра, россып каштоўных камянёў і жэмчугу. Ўборы цароў і прыдворных. Падарожжа ў часе — адно з запаветных жаданняў чалавецтва.

Якім напрамкам ў модзе аддаюць перавагу мастакі XXI стагоддзя? Пра гэта — калекцыі удзельнікаў Міжнароднага конкурсу маладых дызайнераў «Рускі Сілуэт». Юлія Куцепава з Мінска, Цімур Хамраеў, Васіліса Міронава, Георгій Блэк з Масквы прадставілі работы, у якіх энергія сучаснага жыцця ярка пераплятаецца з векавой народнай мудрасцю.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.