Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Гэты тыдзень асаблiва добры для творчасцi ў любых яе праявах. Вы можаце значна змянiць свет вакол сябе, калi захочаце гэтым займацца. Найлепшае практычнае прымяненне таленту знойдуць тыя, хто зоймецца рамонтам жылля альбо падборам новага гардэроба. У панядзелак i ў аўторак прыйдзецца думаць пра тое, што рабiць са становiшчам, якога вы дасягнулi. Можаце зразумець, што выкарыстоўваеце далёка не ўсе свае магчымасцi. У пятнiцу пажадана знiзiць да мiнiмуму рабочую нагрузку i па магчымасцi выкраiць час на адпачынак.


ekhoplanet.ru

ЦЯЛЕЦ. Час, спрыяльны для павышэння прафесiйнага ўзроўню, аднак работа пагражае заняць зашмат часу. У вас столькi энергii i энтузiязму, што навакольным не ўгнацца за вамi. Пастарайцеся не навязваць сваё меркаванне калегам, гэта можа прывесцi да канфлiктнай сiтуацыi. Атмасфера дома ў выхадныя будзе ўздзейнiчаць на вас дабратворна.


БЛIЗНЯТЫ. Зможаце вырашыць мноства праблем, якiя дагэтуль ставiлi вас у тупiк. У навакольных нават можа ўзнiкнуць жаданне перакласцi свае праблемы на вашы плечы, такiя спробы неабходна своечасова спыняць. Пастарайся не прысвячаць амаль увесь свой час рабоце, расплануйце свой тыдзень з улiкам спраў, датычных асабiстага жыцця. Пачынаецца паласа шанцавання. Вас будуць падтрымлiваць не толькi сябры, але i апаненты. Могуць адкрыцца новыя перспектывы, але не спяшайцеся, дазвольце падзеям цячы ў натуральным русле. I ўсё само складзецца менавiта так, як вы хочаце.


РАК. Можаце апынуцца аб'ектам павышанай увагi, не дазваляйце баязлiвасцi i залiшняй сцiпласцi перашкодзiць вам атрымаць з гэтага магчымую выгаду. Не трэба старацца падказваць людзям месца, дзе яны павiнны знаходзiцца ў адпаведнасцi з вашымi замысламi: гэта прынясе больш шкоды, чым карысцi. Магчыма, у аўторак пад цiскам абставiн вы зменiце свой пункт гледжання. У асабiстым жыццi ўсё складаецца даволi спрыяльна.


ЛЕЎ. Паступова ўзрастае ваш аўтарытэт, навакольныя гатовыя слухаць вашы парады. Але пастарайцеся не ўзвальваць на свае плечы чужыя праблемы. У сераду вас можа чакаць даволi вострая барацьба з канкурэнтамi. Вытрымаўшы гэтыя выпрабаваннi, вы зможаце даказаць сабе i тым, хто вас акружае, што маеце поўнае права на самастойныя рашэннi. Пажадана не рызыкаваць без важкiх прычын. Пастарайцеся не планаваць у выхадныя далёкiя паездкі, правядзiце час дома, адпачнiце.


ДЗЕВА. Вы адчуваеце сябе лiдарам, што прыхавана цешыць ваша самалюбства. На рабоце гэта абсалютна натуральна, а вось дома лепш прыбраць начальнiцкiя ноткi i быць больш простым i добразычлiвым для блiзкiх людзей. У панядзелак не выключаны сваркi, непаразуменнi i перашкоды на вашым шляху. У пятнiцу вы зможаце палепшыць сiтуацыю, калi вашы высновы будуць пераканаўчыя i аргументаваныя. У суботу адкрыйце дзверы для гасцей, яны прынясуць вам станоўчыя перамены.


ШАЛI. Поспех прыйдзе, але толькi калi вы гатовыя быць цярплiвымi i чакаць яго. На гэтым тыднi будзеце шмат працаваць, таму з'явiцца магчымасць паказаць усе найлепшыя якасцi ў дзелавой сферы: розум, упартасць, уседлiвасць i высокiя арганiзатарскiя здольнасцi. У аўторак, падобна, давядзецца сустрэцца з капрызнымi партнёрамi, весцi перамовы, займацца самымi нуднымi бягучымi справамi. Пра адпачынак пакуль лепш не думаць, каб лiшнi раз не хвалявацца. У чацвер пажадана асцерагацца мiтуснi, агрэсiўнасцi i самаўпэўненасцi як ва ўласных дзеяннях, так i з боку навакольных.


СКАРПIЁН. Новы тыдзень вы сустрэнеце з прыўзнятым настроем. Яшчэ б —  жыццё, што называецца, наладжваецца. Поспехi ў прафесiйнай дзейнасцi i салiдны прыбытак радуюць вас. Але вы былi так захоплены работай, што каханы чалавек вельмi засумаваў —  яму не хапае вашай увагi. А на самай справе вашы пачуццi глыбокiя i ўзаемныя. Аддайце iм больш часу, прыдумайце што-небудзь рамантычнае —  гэта трэба вам дваiм. Тады атрымаеце асаблiвыя моманты блiзкасцi i задавальнення.


СТРАЛЕЦ. Можа з'явiцца шанц прасунуцца па кар'ернай леснiцы. У вас з'явiлася нямала спосабаў атрымаць жаданае. У панядзелак варта распланаваць гэты тыдзень, iнакш ён будзе празмерна хаатычны. У аўторак ёсць сэнс ад'ехаць далей ад дому —  пажадана змянiць абстаноўку, прычым як мага больш кардынальна. У сярэдзiне тыдня непажадана ўзмацняць супярэчнасцi i канфлiкты, лепш змiрыцца з выпадамi нядобразычлiўцаў, проста не заўважаючы iх.


КАЗЯРОГ. Наступае спрыяльны час для кар'ерных дасягненняў, але для гэтага вам давядзецца засяродзiцца на рабоце. У аўторак праявiце рашучасць i актыўнасць, а калi ўзнiкнуць нейкiя недакладнасцi, найблiжэйшая будучыня расставiць усё на свае месцы. Не адмаўляйцеся ад сустрэч з сябрамi альбо былым каханнем. У пятнiцу лепш не планаваць дзелавых сустрэч i перамоў з партнёрамi, паколькi вас наўрад цi падтрымае начальства.


ВАДАЛIЎ. На гэтым тыднi ў вас з'явiцца шанц зрабiць «работу над памылкамi» —  штосьцi выправiць, з кiмсьцi памiрыцца. Чакаецца няспешны, але стабiльны кар'ерны рост. У сераду можаце быць занадта раздражнёнымi i крытычнымi. Пастарайся не расслабляцца i не рызыкаваць сваёй прафесiйнай рэпутацыяй. У пятнiцу вы можаце выпасцi з рытму, верагодныя цяжкасцi ў паездках i ў зносiнах, паломкi рэчаў i  — як вынiк —  невыкананне абавязацельстваў.


РЫБЫ. На гэтым тыднi вас могуць парадаваць перспектыўныя дзелавыя прапановы. Аднак у тым ёсць i адмоўны бок —  на радасцях вы можаце ўзвалiць на сябе непасiльную ношу. У вынiку атрымаеце не так шмат, а выматаецеся моцна. Трымайце ў тайне вашы намеры, менш расказвайце пра тое, што збiраецеся рабiць. У канцы тыдня варта кантраляваць не толькi свае ўчынкi, але i думкi. Iнакш на вас можа напасцi нуда.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».