Вы тут

У Дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi № 8 Магiлёва з'явiлася секцыя тэнiса


Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi № 8 Магiлёва стаў першай установай дашкольнай адукацыi ў вобласцi, дзе па iнiцыятыве Магiлёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларуская тэнiсная федэрацыя» з'явiлася секцыя тэнiса, якую цяпер наведваюць тры групы. Заняткi праводзяцца ў гульнявой форме двойчы на тыдзень.


Як расказала кiраўнiк фiзiчнага выхавання Ганна Брыль, якая напярэдаднi паспяхова прайшла спецыялiзаваныя курсы i атрымала адпаведныя сертыфiкаты, дзецi з ахвотай займаюцца гэтым новым вiдам спорту i крок за крокам спасцiгаюць яго азы.

— Нам перадалi сучасны iнвентар, якi патрэбны для гульнi ў тэнiс. У хлопчыкаў i дзяўчынак ёсць вялiкае жаданне вучыцца яму, а ў нашым садку для гэтага створаны добрыя ўмовы, — падкрэслiла Ганна Барысаўна. — Магчыма, менавiта з маленства ў каго-небудзь з дзетак i з'явiцца вялiкае жаданне займацца гэтым вiдам спорту далей, дасягаць новых вышынь. Хто ведае, можа сярод iх —  будучыя зоркi беларускага тэнiса?!

Ганна Барысаўна працуе з дзеткамi ўжо каля 10 гадоў, з iх чатыры — у дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi № 8 Магiлёва. Са спортам яна сябруе са школы, а цяпер на сваiх занятках iмкнецца прывiць хлопчыкам i дзяўчынкам любоў да фiзкультуры.

Таццяна МАЛІНІНА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Вялiкi тэнiс для малых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».