Вы тут

МУС: Учора за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманы 713 чалавек


За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у нядзелю па ўсёй краіне затрыманы 713 чалавек, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.


У краіне было зафіксавана 25 ачагоў пратэстнай накіраванасці. Паводле інфармацыі МУС, агульная колькасць удзельнікаў у іх склала каля 11 тыс. чалавек.

«У параўнанні з папярэднімі нядзельнымі шэсцямі колькасць мітынгоўцаў зменшылася, але павысілася агрэсіўнасць натоўпу, у якім былі прадстаўнікі розных радыкалізаваных груповак (анархісты, ультрас і інш.). МУС прынятыя неабходныя меры па падтрыманні парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі іх правядзення», — заявілі ў ведамстве.

За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманыя 713 грамадзян. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях ў месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 570 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».