Вы тут

Пра сувязі Айзека Азімава з беларускім мінулым згадалі падчас трохдзённых Азімаўскіх чытанняў


І няхай гэта не бянтэжыць тых, хто прывык лічыць яго амерыканскім пісьменнікам. Справа ў тым, што яго малая радзіма — вёска Пятровічы, што на Смаленшчыне. Але ў 1920 годзе, калі маленькі Ісаак (сапраўднае імя пісьменніка) з'явіўся на свет, вёска ўваходзіла ў склад Клімавіцкага павета — сёння гэта аднайменны раён Магілёўскай вобласці.


Пра сувязі выдатнага фантаста з беларускім мінулым згадалі падчас трохдзённых Азімаўскіх чытанняў у расійскіх Шумячах. На іх было вырашана прэзентаваць Шумячыцкаму і Клімавіцкаму музеям карціны смаленскага мастака Аляксея Храмава з выявай пісьменніка і членаў яго сям'і.

— Палотны былі напісаны ў год стагоддзя Азімава па замове Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў, — паведаміла дырэктар Клімавіцкага краязнаўчага музея Наталля Банышэўская. — Дагэтуль у нашых фондах не было ніводнага прадмета, звязанага з імем фантаста. Вельмі прыемна, што гэты прабел нарэшце ліквідаваны. Карціны прыедуць да нас, як толькі адкрыецца мяжа паміж нашымі краінамі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Наш Айзек Азімаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».