29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

Прэзідэнт азнаёміўся з сельскай гаспадаркай Талачыншчыны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на полі Талачынскага кансервавага завода заслухаў даклады аб ходзе ўборачнай кампаніі, развіцці бульбаводства ў краіне, а пасля азнаёміўся з тэхналогіяй захоўвання бульбы і прадукцыяй завода.


«Дай Бог, каб кожны год мы працавалі як у гэтым годзе»

«Па выніках працы за дзевяць месяцаў ва ўсіх катэгорыях гаспадарак атрыманы рост у 104,9%. На сельгаспрадпрыемствах — 107,8%. Гэта дало забяспечыць экспарт», — далажыў Іван Крупко, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Да канца года аграрыі чакаюць ва ўсіх катэгорыях гаспадарак росту ў 105,5%.

«Дай Бог, каб кожны год мы працавалі як сёлета. Год складаны, але тым не менш ён уражайны адносна па ўсіх культурах», — адзначыў Прэзідэнт. — «Па зерню 150 тысяч тон не дасягнулі да задання, але гэта таксама нядрэнна. Зерня ўзялі больш за тону на чалавека. Гэта добры паказчык», — пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка.

Засталося прыбраць з палёў 2,93 тысячы гектараў бульбы. Гэтае пытанне мяркуецца вырашыць да 20 кастрычніка. Усяго ж бульбы ў краіне назапашана больш за 6 мільёнаў тон. 
Да старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва ў кіраўніка краіны пытанне адно: як працуюць створаныя нядаўна сем інтэграцыйных структур.

«Асноўную прыбаўку далі яны. Яны вырошчваюць буйную рагатую жывёлу, прыбавілі па малаку, дадалі па зерню і плошчах пасяўных культур, — адказаў старшыня аблвыканкама. — Таму вынік ёсць, але магчыма працаваць лепш і рэзультат можа тады быць большым. Не хапае абаротных сродкаў. Гэта значыць, фактычна працуем толькі за кошт выручкі». 

Рух наперад АПК рэгіёна дзякуючы інтэграцыйным структурам адзначае і спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Але пры гэтым ён дадае, што галоўнай праблемай застаецца тэхнічнае аснашчэнне.

«Не кожны можа бульбу вырабляць», — сказаў Прэзідэнт яшчэ ў пачатку размовы на полі. Дарэчы, у Талачынскага кансервавага завода самае буйное бульбяное поле ў краіне. Яго плошча — 900 гектар. Яшчэ 626 гектар займае сад. На прадпрыемстве існуе поўны цыкл пераапрацоўкі.

У Талачыне працуе цэх па вытворчасці сокаў. Таксама тут распрацоўваюць тэхналогію паліву сада, каб вырошчваць буякі, заканчваецца мантаж цэха па вытворчасці бульбы фры.

«Мы стварылі поўную інтэграваную структуру па вашым даручэнні», — дадае Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. 

Праца на заводзе ідзе ў цеснай сувязі з навукоўцамі, таму руку да дасягненняў талачынскага завода прыклалі і супрацоўнікі НАН.

Вадзім Маханько, гендырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па бульбаводстве і пладаводстве, расказаў, што стаіць задача закрыць усе кірункі на бульбяным рынку. Па яго словах, спатрэбілася каля 40 гадоў, каб стварыць сорт, устойлівы да вірусаў і не схільны для выраджэння.

Тэсціруюць дзве навінкі на бульбяным рынку — адзін сорт сталовы, а другі будзе мець пафарбаваную мякіну. Попыт на такую незвычайную бульбу ёсць, бо да таго ж яна мае лекавыя ўласцівасці. Плануюць з яе рабіць і каляровыя фіялетавыя чыпсы.

Як паведаміў Анатоль Анюхоўскі, дырэктар Талачынскага кансервавага завода, вырошчваць бульбу — адна справа, а зусім іншае — паставіць пакупніку прадукт з яе. Людзі ўжо імкнуцца купляць бульбу мытую, паліраваную, чышчаную. 

Там жа, на полі, Прэзідэнт пазнаёміўся з некаторымі супрацоўнікамі прадпрыемства. Ён падзякаваў ім за працу і папрасіў скончыць працу, пакуль добрае надвор’е.
«З гэтым народам не справіцца нельга», — пахваліў сваіх працоўных Анатоль Анюхоўскі.

«Калі б у нас і ў Мінску такі народ быў, самымі багатымі былі. А тое ходзяць па Мінску, а есці хочуць», — выказаўся кіраўнік краіны.

Ужо на бульбасховічшчы Прэзідэнту паказалі тэхналогію закладкі бульбы айчыннай селекцыі на захаванне і перадпродажавую падрыхтоўку.

На тэрыторыі прадпрыемства размясцілася выстава прадукцыі, створанай прадпрыемствам. Паспытаў Аляксандр Лукашэнка натуральныя пладовыя віны, створаныя ў супрацоўніцтве з НАН, сокі, айчынныя арэхі, вінаград.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Валерый Вакульчык, які з верасня гэтага года працаваў на пасадзе дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі, а да гэтага быў старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі, сёння прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Брэсцкай вобласці. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.

Культура

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў расстраляны 30 кастрычніка ў 1937 годзе

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў расстраляны 30 кастрычніка ў 1937 годзе

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.