Вы тут

Смалявiчы ў будоўлi, Рудзенск — у планах. Як будуюцца гарады-спадарожнiкi


Па звестках на сённяшнi дзень, усяго на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у Мiнску знаходзiцца больш за 190 тысяч сем'яў, з iх шматдзетных —  каля шасці тысяч. Менавiта ў сталiцы жыллёвае пытанне нават для апошняй катэгорыі стаiць найбольш востра —  яны часам чакаюць у чарзе больш за два цi тры гады.


Улiчваючы, што на тэрыторыi Мiнска практычна адсутнiчаюць свабодныя зямельныя ўчасткi, прыдатныя для будаўнiцтва жылля, неабцяжараныя зносам аб'ектаў нерухомасцi i неабходнасцю рэалiзацыi маёмасных правоў уласнiкаў, Мiнгарвыканкам сумесна з Мiнаблвыканкамам пачаў асваенне горада-спадарожнiка Смалявiчы. Менавiта ў ім для мiнчан плануюць пабудаваць 19 дамоў, паведамiў журналiстам намеснiк старшынi камiтэта будаўнiцтва i iнвестыцый Мiнгарвыканкама Дзянiс Нiкiцiн у прэс-цэнтры БелТА.

Сталiца не гумавая

Сёння ў Мiнску на рознай стадыi будаўнiцтва знаходзiцца 145 жылых дамоў агульнай плошчай 1,6 мільёна квадратных метраў. Найбольш маштабнае будаўнiцтва вядзецца ў Кастрычнiцкiм раёне сталiцы, дзе ўзводзiцца каля 700 тысяч жылых «квадратаў», што складае больш за 40 % ад усяго аб'ёму жыллёвага будаўнiцтва ў горадзе.

Па аператыўных даных, сёлета за студзень —  верасень у Мiнску ўвялi ў эксплуатацыю 31 шматкватэрны жылы дом агульнай плошчай 385 тысяч квадратных метраў. У прыватнасцi, па сем жылых дамоў уведзена ў Першамайскiм i Кастрычнiцкiм раёнах, пяць —  у Заводскiм, чатыры —  у Маскоўскiм, па тры —  у Ленiнскiм i Фрунзенскiм, два —  у Цэнтральным раёне. Акрамя таго, 19 жылых дамоў аднакватэрнага тыпу ўзведзена па iндывiдуальных праектах, 12 —  у канструкцыях буйнапанэльнага домабудавання.

Асноўнымi пляцоўкамi для ўзвядзення жылля ў сталiцы з'яўляюцца мiкрараёны Лошыца i Чыжоўка, забудова Мiнск-Мiр, а таксама тэрыторыi ў межах вулiц Шаранговiча —  Гарэцкага i Шышкiна —  Куляшова,  адзначыў прадстаўнiк Мiнгарвыканкама.

Яшчэ лiтаральна пяць гадоў таму ў Мiнску будавалася да аднаго мiльёна квадратных метраў жылля ў год, але свабодныя зямельныя ўчасткi ў межах горада хутка скончылiся. Цяпер забудова сталiцы цэлымi кварталамi вядзецца ўжо не такiмi тэмпамi. Сёлета запланавана ўзвядзенне жылля аб'ёмам крыху больш за 600 тысяч квадратных метраў. На думку Дзянiса Нiкiцiна, гэты паказчык комплекснага будаўнiцтва жылля ўдасца захаваць i ў наступныя гады, але прыкладна з 2025-га лiчбы могуць быць скарэктаваны ў меншы бок.

Амаль 2,5 тысячы кватэр у прысталiччы

Сёння ў Смалявiчах разгарнулася грандыёзная будоўля адразу ў двух кварталах. Калi ў квартале нумар адзiн узвядзенне жылля вядзецца Мiнскiм аблвыканкам для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у Смалявiчах, то другi квартал да мясцовых жыхароў нiякага дачынення не мае. Гэты ўчастак забудоўваецца Мiнгарвыканкамам для грамадзян, якiя стаяць на жыллёвым улiку ўжо ў Мiнску. На тэрыторыi другога квартала прадугледжана будаўнiцтва 19 жылых дамоў агульнай плошчай 146 тысяч квадратных метраў на 2200 кватэр.

Гэта ў планах, а што робiцца ў новым квартале цяпер? Тут на стадыi завяршэння знаходзiцца будаўнiцтва жылога дома на 192 кватэры агульнай плошчай 14 тысяч квадратных метраў. Акрамя таго, па двух шматкватэрных дамах распрацавана праектная дакументацыя, якая ва ўстаноўленым парадку прайшла дзяржаўную экспертызу. Да канца года мiнскiя спецыялiсты плануюць завяршыць праектныя работы з атрыманнем экспертнага заключэння яшчэ па чатырох дамах.

Мяркуецца, што кошт аднаго «квадрата» ў кватэрах новых дамоў складзе прыкладна 1100—1200 рублёў. Усе дамы будуць у серыях буйнапанэльнага домабудавання.

На гэтыя мэты грамадзяне змогуць атрымаць крэдытныя рэсурсы ў адпаведнасцi з указам № 240. Акрамя таго, Дзянiс Нiкiцiн нагадаў, што пры будаўнiцтве жылля ў гарадах-спадарожнiках для грамадзян, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, аказваецца дзяржаўная падтрымка ў выглядзе льготных крэдытаў незалежна ад даты пастаноўкi на ўлiк.

Але як жа будзе вырашана пытанне з фiнансаваннем, калi крэдытаванне насельнiцтва пад будаўнiцтва жылля прыпынена па ўсiх праграмах? На гэтую рэплiку карэспандэнта «Звязды» Дзянiс Нiкiцiн адказаў, што, паводле папярэднiх рашэнняў па фiнансаваннi гэтых дамоў, Беларусбанк будзе выдаваць крэдыты чаргавiкам менавiта згаданых будоўляў. Пэўная сума крэдытных сродкаў на такiя мэты на гэты год зарэзерваваная.

Цяпер таксама вядуцца праектныя работы па дзiцячым садзе i школе, фiнансаванне праектавання i будаўнiцтва, а таксама iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту Мiнска шляхам пералiчэння мiжбюджэтнага трансферту ў рэспублiканскi бюджэт. На сённяшнi дзень аб'ём пералiчанага мiжбюджэтнага трансферту складае восем мiльёнаў рублёў.

Акрамя Смалявiч як перспектыўная пляцоўка для будаўнiцтва жылля для мiнчан разглядаецца Рудзенск. Пляцоўка i сапраўды вельмi перспектыўная, вось толькi з фiнансаваннем згаданага праекта, хутчэй за ўсё, прыйдзецца нейкi час пачакаць, адзначыў Дзянiс Нiкiцiн.

Нагадаем, па iнфармацыi Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва, у гарадах-спадарожнiках Мiнска да 2025 годзе будзе ўзведзена да аднаго мiльёна квадратных метраў жылля.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.