Вы тут

Раім схадзіць


Выстава «Інклюзіўнае мацярынства», Майстар-класы ў Раўбічах і іншае — афіша «Звязды».


Выстава «Інклюзіўнае мацярынства»

Дзе: каля гарадской ратушы ў Верхнім горадзе, г. Мінск, плошча Свабоды, 2

Калі: з 14 кастрычніка

Колькі каштуе: бясплатна

«Інклюзіўнае мацярынства» — гэта праект аб моцных жанчынах, якія сталі мамамі насуперак стэрэатыпам накшталт «пасля 40 гадоў нараджаць позна», «з інваліднасцю не народзіш дзіцяці», «усынавіла — працягвай быць гераіняй».

Як гэта, калі ты выбіваешся са звыклага для грамадства шаблону? Пра гэта і распавядаюць гераіні з фотаздымкаў: мама, якая не бачыць і якая не чуе, мама з ментальнымі асаблівасцямі, мама на інваліднай калясцы, мама, якая перажыла анкалогію, мама, якая нарадзіла ў 44 гады, мама, якая ўсынавіла дзіцяці са складанымі дыягназамі. І хоць іх шлях вельмі няпросты, ён — натхняе. Жанчыны дзеляцца патаемным і кажуць пра тое, што мацярынства выдатна ў любой праяве, калі яно пажаданае і свядомае.

Гэта праект пра складанасці і пазітыўныя узаемадзеянні людзей, сістэм, сем’яў, структур, а таксама пра веру, любоў паміж мужчынам і жанчынай і любоў да дзяцей, пра боль, веру ў лепшае, смеласць быць не такой, як прынята.


Майстар-класы ў Раўбічах

Дзе: Музей беларускага мастацтва, Раўбічы

Калі: кожную суботу, 12:00

Колькі каштуе: 6 BYN

Пакуль на вуліцы залатая восень — самы час для загарадных прагулак па Раўбічах. Акрамя любавання дзіўнай прыгажосцю прыроды, госці могуць наведаць музей для займальных майстар-класаў.

  • Саломапляценне. Падчас майстар-класа ўдзельнікі даведаюцца, як правільна прыгатаваць салому і змогуць зрабіць з яе невялічкі сувенір, які неўзабаве можна будзе выкарыстоўваць у якасці навагодняга ўпрыгажэння.
  • Выраб традыцыйных лялек. У нашых продкаў на кожную пару года, свята, падзею былі «свае» лялькі: «крупянічкі», «мотанкі», «дзесяціручка», «неразлучнікі», «траўніцы». Адну з такіх лялек можна зрабіць на майстар-класе.
  • Пляценне паясоў (бранзалетаў). Пасля замужжа нявестка была абавязаная падарыць сваякам мужа паясы. Гэтыя паясы трэба было вырабіць самой, каб паказаць сябе добрай майстрыхай. Цяпер такой неабходнасці няма, але ўпрыгожыць сябе ці падарыць блізкім маленькія бранзалеты-фенечкі — прыемна.

Трапіць на майстар-клас можна ў любы працоўны дзень музея з серады па нядзелю з 10:00 да 17:00 (уваход да 16:30).

Папярэдні запіс неабходная па тэлефоне +375291353241 або +375175074469

Працягласць — 1 гадзіна.

Кожную суботу ў 12:00 можна трапіць у зборную групу.


Як гэта ўладкавана: музычны эксперыментарый

Дзе: Свет класічнай музыкі, г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 8, памяшканне 13

Калі: 17 кастрычніка, 14:00

Колькі каштуе: 15 BYN для дарослых, 10 BYN для дзяцей (да 14 гадоў)

Інтэрактыўны Музей музыкі запрашае на займальныя заняткі з серыі «Як гэта ўладкавана» пра музычныя інструменты і фізіку гуку.

Праграмы праводзяцца ў інтэрактыўным фармаце, з дэманстрацыяй і жывым выкананнем на сапраўдных музычных інструментах. Удзельнікі могуць глядзець, слухаць, дакранацца і спрабаваць сыграць самастойна і пераканацца: тое, што здаецца складаным, бывае досыць простым, — і наадварот, некаторыя простыя рэчы раскрываюцца з абсалютна нечаканых бакоў.

Вас чакаюць:

  • монахорд Піфагора;
  • водныя флейты;
  • спяваючыя бутэлькі і шклянкі;
  • танец солі;
  • перадача гуку на адлегласці і іншыя эксперыменты, якія дэманструюць прынцыпы фарміравання гуку і музыкі.

Пра ўсё гэтае і многае іншае вы даведаецеся і зможаце ўбачыць у ходзе праграмы з жывой дэманстрацыяй!

А таксама... у ходзе праграмы вы паспрабуеце вынайсці ўласныя музычныя інструменты і сканструяваць іх самастойна, а ў канцы — сыграеце ў імправізаваным міні-аркестры!

Аплата загадзя праз білетнага аператара або на месцы (па папярэднім запісе) па тэлефоне: + 375292414925.

Працягласць: 45 хвілін.

Даведкі па тэлефоне: + 37529)2414925


Літаратурны сняданак «“Сняданак у Ціфані” Трумен Капотэ»

nashaplaneta.su

Дзе: БЦ «Тэрмінал», г.Мінск, вул. В. Харужай, 25/3, 2 паверх, пам. 2

Калі: 17 кастрычніка, 10:00

Колькі каштуе: 30 BYN

17 кастрычніка а 10-й літаратурны блогер Міхаіл Сяргеенка правядзе літаратурны сняданак «“Сняданак у Ціфані” Трумен Капотэ»

Мабыць, самы вядомы тэкст амерыканскага пісьменніка. Літаратурную славу аповесці Капотэ моцна прымножыў кінематограф — у 1961 годзе выйшла ў свет культавая галівудская экранізацыя з Одры Хепбёрн. З таго часу і па гэты дзень «Сняданак у Ціфані» застаецца прадметам чытацкай цікавасці і нязменна выклікае дыяметральныя рэакцыі.

Хто такая Холі Галайтлі? Бестурботная, эксцэнтрычная старлетка ў пошуках багемных прыгод у Нью-Ёрку? Ці чалавек, які страціў сябе і адчайна маскіруецца? Чаму за гламурным фасадам адчуваецца востры дэфіцыт кахання? І, нарэшце, ці сапраўды каханне ў вялікім горадзе цікавіць галоўных герояў?


Экскурсія ў Парк гісторыі «Вялікае княства Сула»

Дзе: Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, в. Сула, 14

Калі: кожную нядзелю, з 10:00

Колькі каштуе: ад 12 BYN

Кожнаму важна з дзяцінства ведаць гісторыю свайго краю і сваіх продкаў. Унікальнае месца, дзе вы можаце інтэрактыўна і цікава пазнаёміць сваіх дзяцей, унукаў, вучняў і сяброў з усёй гісторыяй нашага народа — гэта «Вялікае княства Сула». Кожныя выхадныя для вас насычаная праграма: ⠀

  • наведванне больш за 25 музеяў з аніматарамі і займальнымі экскурсіямі ў кожным;
  • аглядныя экскурсіі па раскладзе;
  • дэгустацыі: на бровары — старабеларускага алкагольнага напою «Старка Запольская», у музеі «Хлеба ды сыру» — цэльназернавыя хлябы;
  • катанне на дракары — ладдзі вікінгаў;
  • стральба з лука, кіданне сякерак;
  • катанне на брычцы з конем;
  • удзел у старажытнаславянскім абрадзе «Ачышчэнне агнём»;
  • майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, шляхецкіх танцах;
  • мініканцэрт на фісгармоніі і дудзе;
  • козатэрапія.

Час працы ў суботу і нядзелю: з 10:00 да 19:00 — экскурсійнае абслугоўванне, рэстаран — да 21:00.⠀

Тэлефоны для даведак: +375296137701, +375336157701.

Сайт: parksula.by

Як дабрацца: Мінская вобл., Стаўбцоўскі р-н, в. Сула, 14.

На маршрутным аўтобусе Мінсктрансу «Мінск — парк Сула». Адпраўленне ад ст.м «Малінаўка» ў 11:25, 13:45 і 17:35.


Вечар: Бродскі

Дзе: Хто такі Джон Голт? г. Мінск, вул. Шорная, 20, памяшканне 1Н

Калі: 24 кастрычніка, 17:00

Колькі каштуе: 10 BYN па папярэдняй рэгістрацыі, 15 BYN на ўваходзе

Час выйсці з пакоя. Бо гэта сапраўды не будзе памылкай. 24-га кастрычніка праект «Вечар» запрашае вас на вечарыну памяці Іосіфа Бродскага — паэта, чыё імя стаіць асабняком ў гісторыі рускай літаратуры.

У праграме мерапрыемства:

  • паэзія Іосіфа Бродскага;
  • міні-лекцыя пра жыццё і творчасць паэта;
  • музычныя нумары ад спецыяльных гасцей;
  • вольны мікрафон;
  • гумарыстычна-інтэлектуальная віктарына;
  • розыгрыш прызоў;
  • паказ відэаапытання, знятага спецыяльна для вечара;
  • і яшчэ некалькі сюрпрызаў ад арганізатараў.

Тут рэгістрацыя на вечар.

Тут рэгістрацыя ў рубрыку «Свабодны мікрафон».

Што ўключае ў сябе кошт? Уваход на вечар + бясплатны напой (чай / кава, прыгатаваныя прафесійным барыстам) + печыва.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».