28 кастрычніка, серада

Вы тут

Сенатары сустрэліся са студэнцкім актывам універсітэтаў


Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар Лiсковiч i старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ наведалi вышэйшыя навучальныя ўстановы краiны.


Вiктар Лiсковiч сустрэўся з рэктарам БДУ Андрэем Каралём, з якiм былi грунтоўна абмеркаваны актуальныя пытаннi арганiзацыi навучальнага працэсу, асаблiвасцi выхаваўчай работы на сучасным этапе ва ўнiверсiтэце, якi з'яўляецца вядучай навучальнай установай краiны, а таксама шляхi фармiравання маладзёжнай палiтыкi i iншыя злабадзённыя пытаннi, якiя хвалююць студэнтаў i прафесарска-выкладчыцкi калектыў, паведамiлi ў прэс-службе Савета Рэспублiкi.

Сяргей Рачкоў наведаў Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны ўнiверсiтэт, дзе сустрэўся са студэнцкiм актывам. Падчас сустрэчы сенатар падрабязна расказаў аб дзейнасцi верхняй палаты парламента, прынятых сенатарамi законапраектах, iх арыентаванасцi на паляпшэнне якасцi жыцця людзей.

Асобнай тэмай гутаркi стала грамадска-палiтычная сiтуацыя ў Беларусi пасля электаральнай кампанii, прымаемыя меры па яе стабiлiзацыi. Былi абмеркаваны асноўныя этапы сцэнарыя «каляровай рэвалюцыi», рэалiзацыя якой сарваная дзякуючы скаардынаваным дзеянням дзяржаўных iнстытутаў. «Беларусь — мiралюбiвая краiна. На нас аказваецца беспрэцэдэнтны знешнi цiск, якi стварае пратэсную турбулентнасць у краiне. Унутраная стабiльнасць i спакой з'яўляюцца гарантыяй захавання Беларусi як незалежнай суверэннай дзяржавы. Наша будучыня залежыць толькi ад нас самiх», — паведаміў у размове са студэнтамi старшыня Пастаяннай камiсii.

Ён дэталёва расказаў пра значныя негатыўныя наступствы «каляровай рэвалюцыi» ў Егiпце, дзе працаваў у той перыяд паслом Беларусi. «Дзяржаўныя перавароты заўсёды заканчваюцца сур'ёзнымi стратамi для краiны ў эканамiчным i сацыяльным развiццi, гiнуць нявiнныя людзi, якiмi бязлiтасна манiпулююць, сур'ёзна пакутуе мiжнародны аўтарытэт дзяржавы. Краiна адкiдваецца на дзесяцiгоддзi назад. Патрабуюцца многiя гады i сур'ёзныя рэсурсы для аднаўлення страчанага», — канстатаваў сенатар.

Сяргей Рачкоў звярнуў увагу студэнтаў на адкрыццё дыялогавых пляцовак па абмеркаваннi канстытуцыйнай рэформы, маладзёжнай палiтыкi, пытанняў эканомiкi i бiзнесу, сацыяльнай палiтыкi, рэгiянальнага развiцця, адукацыi. «Улада ўвесь час вядзе дыялог з насельнiцтвам, выкарыстоўваючы розныя каналы i фарматы, у тым лiку асабiстыя прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лiнii, сустрэчы ў працоўных калектывах, праз сродкi масавай iнфармацыi. Дыялогавыя пляцоўкi накiраваныя на актывiзацыю зносiн з грамадствам з мэтай абмеркавання шляхоў развiцця краiны на найблiжэйшую перспектыву, якiя плануецца разгледзець падчас Усебеларускага народнага сходу», — адзначыў сенатар Сяргей Рачкоў.

Ён адказаў на пытаннi студэнтаў, якiя датычылiся рэакцыi замежных дзяржаў i СМI на падзеi, што адбываюцца ў Беларусi. Ён таксама закрануў тэму ўплыву пандэмii i сусветнага эканамiчнага крызiсу на эканомiку Беларусi i перспектывы яе развiцця. Размова iшла i аб магчымых метадах i шляхах стрымлiвання мiграцыi беларускай моладзi за мяжу.

Леанiд ТУГАРЫН

Фота sovrep.gov.by

Загаловак у газеце: Асаблiвасцi выхаваўчай работы ў няпросты перыяд

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.