28 кастрычніка, серада

Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Падтрымка экспарту

Механiзмы падтрымкi экспарту сумеснай беларуска-расiйскай прадукцыi на рынкi трэцiх краiн абмеркавалi падчас рабочай сустрэчы ў Савеце Рэспублiкi. Яна была прымеркавана да сумеснага пасяджэння камiсiй па бюджэце i фiнансах i эканамiчнай палiтыцы Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii, якое запланавана на лiстапад.


У ходзе сустрэчы старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах Таццяна Рунец адзначыла, што на нацыянальных узроўнях рэалiзуюцца адпаведныя праграмныя дакументы па падтрымцы i дыверсiфiкацыi экспарту. Вытворцы нашых краiн знаходзяцца ў пошуку рашэнняў па фiнансаваннi экспарту сумесна вырабленай прадукцыi, таму беларускiя i расiйскiя парламентарыi не могуць застацца ўбаку ад гэтых пытанняў. У прыватнасцi, адным з цiкавых пiлотных праектаў з'яўляецца крэдытаванне экспарту ў трэцiя краiны кар'ерных самазвалаў вытворчасцi «БелАЗа».

Аб рашэннях па развiццi экспарту сумеснай беларуска-расiйскай прадукцыi ў трэцiя краiны, прынятых падчас пашыранага пасяджэння нацыянальных дзелавых саветаў у рамках Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii, паведамiў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзiмiр Улаховiч.


Дыялог як варыянт

Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па заканадаўстве i дзяржаўным будаўнiцтве, першы прарэктар Гродзенскага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы Алег Раманаў
узначалiў дыялогавую пляцоўку «Канстытуцыйнае рэфармаванне i партыйнае будаўнiцтва». Мэты дыялогу — абмеркаванне канстытуцыйнай рэформы i iншых заканадаўчых актаў для павышэння эфектыўнасцi дзяржаўнага, эканамiчнага, сацыяльна-культурнага будаўнiцтва.

Паводле слоў сенатара, пляцоўкай для тэматычнага блока «Канстытуцыйнае рэфармаванне i партыйнае будаўнiцтва» стане Гродзенскi ўнiверсiтэт. У рамках дыскусiй змогуць выступаць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, прафесiйных i бiзнес-супольнасцяў, дэпутаты, лiдары i актывiсты грамадскiх арганiзацый i палiтычных партый, iншых грамадзянскiх iнiцыятываў, моладзь i людзi з актыўнай грамадзянскай пазiцыяй, у якiх ёсць канструктыўныя прапановы па змяненнi дзеючага заканадаўства.


У чаканнi новай зоркi

Член Пастаяннай камiсii Cавета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы, начальнiк Гомельскай мытнi Фелiкс Яшкоў прыняў удзел у цырымонii адкрыцця Алiмпiйскiх дзён моладзi i першынства Гомельскай вобласцi па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў i дзяўчат.

Турнiр традыцыйна праводзiцца ў спартыўным комплексе «Гомсельмаша», дзе вядзецца актыўная работа па папулярызацыі здаровага спосабу жыцця, фiзкультуры i спорту сярод насельнiцтва ўсiх узроставых катэгорый. Створаны i функцыянуюць спартыўныя аб'екты для заняткаў лёгкай атлетыкай, плаваннем, футболам i многiмi iншымi вiдамi спорту.

У сваiм выступленнi сенатар падзякаваў калектывам спартыўнай школы i «Гомсельмаша» за асаблiвую ўвагу да развiцця цяжкай атлетыкi. Паводле яго слоў, спартсмены займаюцца тут у камфортных умовах, у залах, абсталяваных усiм неабходным для трэнiровак. Акрамя таго, пры садзейнiчаннi абласнога аддзялення Беларускага цяжка-
атлетычнага саюза было набыта абсталяванне, якое дазваляе праводзiць спаборнiцтвы па цяжкай атлетыцы самага высокага ўзроўню.

На думку Фелiкса Яшкова, сёння на гэтых спаборнiцтвах, мы, магчыма, убачым нараджэнне новай зоркi цяжкай атлетыкi, як гэта было ўжо неаднойчы.

Прэв’ю: sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.