Вы тут

152 станцыі абезжалезвання з'явяцца на Віцебшчыне


На сесii Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў разглядалi пытанне рэалiзацыi праграмы «Чыстая вада»

Як падкрэслiў намеснiк старшынi аблсавета Аляксандр Хрыстафораў, мясцовая ўлада павiнна ствараць камфортныя ўмовы для жыцця i бяспечныя — для працы. А якасць вады — найважнейшы фактар, якi ўплывае на здароўе грамадзян.


Безумоўна, народны выбраннiк мае рацыю. Бо фiльтры купляць i мяняць — не кожнаму па кiшэнi.

Дарэчы, Вiцебшчына багатая падземнымi водамi, якiя выкарыстоўваюцца па мiнiмуме. На сёння не больш за 3 % з разведаных запасаў iдуць для патрэб водазабеспячэння. Вобласць вядомая як здабытчык i экспарцёр пiтной вады ў бутэльках i бутлях.

Начальнiк галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Вiцебскага аблвыканкама Юрый Дзядзёла пацвердзiў усю важнасць тэмы. А менавiта забеспячэнне да 2025 года спажыўцоў якаснай пiтной вадой вызначана прыярытэтам у дзейнасцi водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi.

Падпраграма «Чыстая вада» дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё i спрыяльнае асяроддзе на 2016—2020 гады» знаходзiцца на асобым кантролi. А Вiцебская вобласць у свой час была выбрана ў якасцi пiлотнай у краiне для рэалiзацыi падпраекта «Чыстая вада паўночнай часткi Беларусi». Тут сёлета пабудавалi 39 станцый абезжалезвання, яшчэ на пяцi аб'ектах працягваюцца будаўнiча-мантажныя работы, а ў 2021–2025 гадах запланавана пабудаваць 152 такiя станцыi. Па словах Юрыя Дзядзёлы, агульная неабходнасць у фiнансаваннi станцый абезжалезвання вады складае каля 54 мiльёнаў рублёў.

Цяпер на Вiцебшчыне 95,8 % спажыўцоў карыстаюцца вадой нарматыўнай якасцi. Цэнтралiзаваным водазабеспячэннем ахоплены жыхары 1184 населеных пунктаў. А ўсяго iх, не лiшнiм будзе нагадаць, на Вiцебшчыне больш за 6,2 тысячы — самая вялiкая колькасць сярод абласцей Беларусi.

З пачатку рэалiзацыi ў 2016 годзе мерапрыемстваў падпраграмы «Чыстая вада» неабходнасць у ёй мела каля 170 тысяч чалавек. А да 2025 года якаснай пiтной вадой трэба забяспечыць больш за 40 тысяч спажыўцоў. Яны жывуць у вёсках з насельнiцтвам больш за 100 чалавек.

Яшчэ пра асаблiвасць Вiцебскай вобласцi — тут няма бюджэтнага субсiдзiравання паслуг водазабеспячэння i каналiзацыi насельнiцтву. Але на кошце сiтуацыя нiяк не адбiваецца. Сакрэт просты — гэта стала магчыма ў вынiку стварэння «манапалiста», спецыялiзаванай абласной арганiзацыi — унiтарнага прадпрыемства «Вiцебскаблводаканал». Паводле слоў галоўнага санiтарнага ўрача абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Уладзiмiра Сiнкевiча, менавiта «Вiцебскаблводаканал» — гарантыя таго, што якасць паслуг будзе знаходзiцца на параўнальна высокiм узроўнi, паколькi прасцей запатрабаваць адказнасць з аднаго пастаўшчыка вады, а не з мноства арганiзацый. А наконт таго, цi нармальная якасць вады, медык канстатаваў: менавiта цэнтралiзацыя кантролю за яе апрацоўкай i падачай — важны фактар, тут недахопы i праблемы з якасцю хутчэй выключэннi. За пару апошнiх гадоў вынiкi кантролю лабараторый сведчаць пра станоўчую дынамiку.

Галоўны «барометр» у ацэнцы працы камунальнiкаў — званкi на «гарачыя» лiнii. Наконт вады, скаргаў становiцца менш, i гэта пацвярджае правiльнасць выбранага курсу.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчаслівыя разам, або Формула кахання ад маці шасцярых сыноў

Шчаслівыя разам, або Формула кахання ад маці шасцярых сыноў

Крысціна Пасечнік вырасла ў сям’і цыркавых артыстаў. Дзяцей у такіх сем’ях звычайна раз, два і ўсё. Але ў Бога на яе конт былі іншыя планы.

Грамадства

Жанчыны «Нашай раніцы» на АНТ: лэдзі-бос, жанчына-агонь і дзяўчына-мара

Жанчыны «Нашай раніцы» на АНТ: лэдзі-бос, жанчына-агонь і дзяўчына-мара

Аб тэлебачанні, сям'і, сакрэтах прыгажосці, здароўя і добрага настрою.

Грамадства

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Праверце, ці шмат вы пра іх ведаеце.

Грамадства

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.