28 кастрычніка, серада

Вы тут

Прайшоў чэмпiянат Беларусi па шашках-100


У Рэспублiканскiм цэнтры алiмпiйскай падрыхтоўкi па шахматах i шашках прайшоў чэмпiянат Беларусi па шашках-100. У першай лiзе турнiру спартсмены спрачалiся за пуцёўкi ў вышэйшую лiгу чэмпiянату краiны, якi запланаваны на 2021 год. Усяго ў фiнальнай групе спаборнiцтваў выступiлi 24 мужчыны i 19 жанчын. Турнiр праходзiў у дзевяць тураў па швейцарскай сiстэме. Згодна з ёй, турнiр праходзiць без выбывання, у кожным туры памiж сабой сустракаюцца сапернiкi, якiя маюць роўную колькасць балаў. Такiм чынам выключаюцца партыi памiж рознымi па сiле апанентамi, што дазваляе вызначыць пераможцу пры невялiкай колькасцi тураў.


У вынiку спаборнiцтваў уладальнiкамi пуцёвак у вышэйшую лiгу чэмпiянату Беларусi 2021 года сталi майстры спорту Iгар Цярэшка, Алег Чэпа i Юрый Цiмановiч. Кампанiю iм склаў кандыдат у майстры спорту Яўген Жукоўскi. Сярод жанчын у вышэйшую лiгу прайшлi кандыдаты ў майстры спорту Дар'я Нiкiфарава, Яўгенiя Швед, Любоў Кобрына. Узначалiла каманду найлепшых шашыстак майстар спорту Настасся Барышава.

У сувязi з цяжкай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй сёлета беларускiя спартсмены актыўна ўдзельнiчалi ў анлайн-спаборнiцтвах па шашках. На юнацкiм чэмпiянаце Еўропы, якi прайшоў у новым фармаце ў вераснi, беларусы паказалi высокiя вынiкi. Аляксандра Тарасенка перамагла сярод дзяўчат 14 гадоў, а Дзянiс Лазавiк заняў трэцяе месца ў групе юнакоў 13 гадоў.

Спаборнiцтвы па шашках працягваюцца ў рэальным i вiртуальным фарматах.

Яўген САЛАНОВIЧ, майстар спорту,

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: minsksport.by

Загаловак у газеце: Шашкi ў трэндзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.