28 кастрычніка, серада

Вы тут

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў


На Каляды снегу не дапросiмся?

Фота podrobnosti.ua

...Некалi даўно, здаецца, на пачатку мiнулых сямiдзясятых, у нашу вёску прыехаў новы брыгадзiр. Мама сказала, што знешне ён, як быццам, нiшто сабе: малады, прыгожы, высокi, але ж, падобна, не вельмi разумны.

Далей быў яе расказ пра само знаёмства, пра тое, як адзiн з вяскоўцаў прыйшоў на яго апошнi i ледзь не з парога заявiў, што роўна праз тры месяцы, у гэты самы дзень, выпадзе першы снег i праляжыць больш сутак.

Здавалася б, ну што тут такога: незнаёмы i старэйшы за цябе чалавек нешта кажа, дык ты, прыезджы, паслухай i, можа, прамаўчы: выпадзе снег дык выпадзе (хоць яму i ранавата яшчэ)...

Аднак гэты новы начальнiк не з такiх, не з памяркоўных быў. Дзядзьку Зыгмунда ён проста на смех падняў: во, маўляў, свой празорца знайшоўся! Зараз прагнозы можна не слухаць, у газетах не чытаць...

I палова бяды, каб ён пасмяяўся ды забыўся, а то ж не! Амаль пры кожнай сустрэчы пад'юджваў дзядзьку, цiкавiўся, ну што там заўтра чакаецца? Можа, патоп? Цi землятрус? Прычым пытаўся не толькi з вока на вока, але i пры iншых людзях. Я сама таму сведкай.

Помню, у апошнюю пятнiцу жнiўня мы з татам у Вiльню паехалi. Бачым, брыгадзiр, таксама туды кiруецца ў акружэннi дзяўчат... Здавалася б, каму-каму, а iм дакладна не да снегу, але ж хлопец i тут не змаўчаў, знайшоў мажлiвасць, успомнiў дзядзькаў прагноз:

— Вы ж як у горад прыедзеце, — стаў раiць сяброўкам, — дык адразу бяжыце па крамах, кажухi купляйце, бо восень сёлета зусiм кароткая будзе. Праз пару тыдняў снег ляжа — ну па самыя вашы каленi! Дзядзька Зыгмунд дакладна абяцаў...

I ха-ха-ха на ўсё горла!

Тут тата не вытрываў.

— Слухай, хлопча, можа, табе лепш памаўчаць? — спытаў у брыгадзiра. — Ну праўда: чакаць засталося зусiм нядоўга... Тады ўжо i пасмяешся. А пакуль... Думаеш, калi ты з дыпломам, дык самы разумны тут? Можа... Хай бог дае! Але што ты, браток, запяеш, калi снег i напраўду пойдзе?

— Як гэта пойдзе? — засмяяўся ў адказ брыгадзiр. — Адкуль?

— З неба, — спакойна адказаў яму тата.

I як у ваду паглядзеў, бо ў «назначаную» дзядзькам ранiцу ўсё i сапраўды пакрылася белай пуховай коўдрай, у зiмовыя снежныя «шапкi» прыбралiся чырвоныя вяргiнi, яблыкi... Зямлю вакол стала проста не пазнаць! Бедны брыгадзiр хадзiў па ёй, быццам мыла з'еўшы: не мог зразумець, ну адкуль той Зыгмунд мог ведаць пра першы снег?

А тата над гэтым пытаннем галаву не ламаў, хоць надвор'е прадказваў лепш за гiдрамет: узяў ды проста спытаўся.

Як i варта было чакаць, спадар Зыгмунд з ахвотай адказаў, што зрабiць прагноз наконт першага снегу здольны той, хто жыве каля рэчкi i любiць за ёй назiраць. А значыць, можа заўважыць, як на ваду падаюць белыя летнiя матылi, як пакрываюць яе нiбы коўдрай... Праз тры месяцы пасля гэтага — дзень у дзень — пойдзе снег i пратрымаецца роўна столькi, колькi праляжыць «покрыва».

...Сёлета, на жаль, я яго не бачыла. I таму, вiдаць, што да рэчкi хадзiла не кожны дзень — мне далекавата...

Дык можа, некаму iншаму з народу, што на нашым «провадзе», гэта блiжэй? Можа, ён бачыў ваду, белую ад матылёў, i запомнiў, якога чысла? То няхай напiша. Будзем ведаць, калi нам чакаць снегу.

Ганна Кагарка, м. Яцыны, Астравецкi раён


...А грошы можна на вецер

Фота cmpmos.ru

У мяне цiкавы ўзрост: як бы i не старасць яшчэ, але ўспамiнаў!.. Азiрнешся назад — канца-краю няма! Недзе там, у далёкай далечы, няпростае маленства, пiянерыя, камсамол, пяцiгодкi i сямiгодкi, упэўнены шлях да камунiзму, потым — застой, перабудова, чарнобыльская трагедыя. А цяпер гэты вiрус з «каронай»... Колькi людзей перахварэла ў Кiтаi, Iталii, у далёкiх Штатах! I блiжэй — у Польшчы, Расii, Украiне, у нашых гарадах i сёлах... Побач гэтая зараза — не дай бог падчапiць... У любым узросце. А ўжо ў маiм... I з возам хвароб...

Карацей, я адразу i з вясны яшчэ, стала ратавацца.

Першае, што зрабiла, нашыла масак, бо ў продажы iх не было. Прычым не з тоненькай марлi, якая можа хутка парвацца, а з бавоўны i ў некалькi столак. У такой куды хочаш iдзi, а дамоў вярнуўся, вымыў-пракiпяцiў, пакуль зноў у дарогу, глядзiш, i высахла. На ўсялякi выпадак можна прасам прайсцiся...

Пачула яшчэ, што пальчаткi патрэбны. Знайшла гумавыя, гаспадарчыя, надзела, села на ровар, прыехала ў вёску. У мяне там хата, гарод, якая-нiякая гаспадарка: гусi, куры, каты, сабака... Значыць, трэба хуценька здымаць пальчаткi i за справы?

Ды не тут тое было: рукi спацелi, гума да iх прылiпла — правая пальчатка тут жа парвалася... Вырашыла, што наступны раз — замест тонкiх аднаразовых — лепш надзяваць баваўняныя. Адна праблема: што далей з iмi рабiць, як вiрус «выдалiць», калi падчапiўся? Можна як быццам таксама пракiпяцiць, потым папрасаваць, але ж гэта клопат... А што, думаю, калi ў духоўку iх, як тыя ж слоiкi для нарыхтовак: наставiў, газ уключыў...

Такiм жа чынам можна i манеты апрацаваць: яны ж праз колькi рук праходзяць, вiрусы збiраючы?!.

Пытанне заставалася, што з папяровымi грошамi рабiць? Можа, у мыйны парашок пакласцi? А што — хiмiя ж служыць народу? Значыць, вiрус дакладна заб'е — за суткi? Цi лепш за двое?

Словам, я, здаецца, усё прадугледзела, але ж перш чым пра свае прыдумкi сыну з нявесткай расказаць, каб з iншымi людзьмi падзялiлiся, вырашыла ўсё праверыць.

Пачала з пальчатак. Дзве пары палажыла ў духоўку, побач — металiчныя грошы. Закрыла дзверцу, уключыла газ — рада: працэс пайшоў.

Я таксама пайшла, недалёка — у пакой... Каб выцерцi пыл. Гэта ж мiгам, калi не захапiцца...

Я, здаецца, перастаралася, бо пакуль выцiрала, нейкi пах з'явiўся. Думала, з вулiцы, а гэта... з кухнi маёй, з духоўкi. Дзве пальчаткi там да дзiрак пратлелi, дзве iншыя — толькi парыжэлi. Манеты — засталiся цэлыя, хоць i ў крапiнку.

I папяровыя грошы (для эксперымента я выбрала драбнейшыя) таксама амаль не пацярпелi: хiба скукожылiся крыху i шалясцяць не так ад уздзеяння мыйнага сродку... Што iх не псуе: у крамах, бачу, i не такiя бяруць, не такiя даюць. Галоўнае, каб без вiруса!

...Такiм вось чынам (пальчаткi «варацца» i сушацца, грошы, кашалёк i вопратка на тры-чатыры днi «пускаюцца на вецер», то-бок адлежваюцца на балконе, плюс аптымiзм i гумар) я з вясны ратавалася ад «ковiду».

Цяпер з iм, вядома ж, прасцей: у аптэках i маскi, i пальчаткi, i антысептыкi... (Я адразу купiла маленькую бутэлечку з пульверызатарам i вялiкую — каб было чым яе запраўляць — i ўзяла за правiла: выйшла з пад'езда, рукi апрацавала i паехала (апроч сваёй вёскi, болей нiкуды.) На месцы ровар паставiла, зноў за антысептык, каб «прайсцiся» па ключах, тэлефоне, ручках дзвярных...

У крамы заходжу ў масцы i трымаю дыстанцыю, рукi мыю... Берагуся, карацей, сама i тым самым берагу ад хваробы iншых. Пакуль жыву, чаго шчыра жадаю ўсiм, бо яно ж праўду кажуць, што выратаванне тапельцаў справа рук iх самiх — найперш?!

Тамара Новiк, г. Клецк


Дагнаў — не дагнаў, а прабегчы... варта!

Фота life4health.ru

Некалi даўно, у мiнулым стагоддзi i яшчэ да тэлевiзараў, Юзiк, муж маёй суседкi, паехаў у горад да швагра. Можа, спланаваў так, можа, чарку лiшнюю ўзяў, — факт, што застаўся начаваць, а назаўтра — дома ж работы процьма — рана ранiцай падхапiўся, каб паспець на першы аўтобус. Еў-не еў там што — выскачыў з дому, хуткiм крокам пашыбаваў на вакзал. Але ж пры гэтым пачуў яшчэ, што ў яго за спiнай гучна ляпнулi дзверы. Азiрнуўся — услед за iм з пад'езда мужчына выбег у... трусах i ў майцы. «Няйначай гонiцца!» — спужаўся Юзiк i на ўсякi выпадак кiнуўся ўцякаць.

Сiлы, трэба сказаць, былi няроўныя: адлегласць памiж мужчынамi iмклiва скарачалася. «Зараз, зараз ён дагонiць мяне, — баяўся першы, — зараз нечым агрэе (iнакш — чаго б ён з хаты выскакваў?!), але за што? Я ж нiкому нiколi нiчога такога...»

Думаў, бедны, вось так i зайцам азiраўся па баках — шукаў хоць нейкага паратунку.

На ягонае шчасце брамка ў адзiн з падворкаў (у так званым прыватным сектары) была расчынена. Юзя мiгам «нырнуў» туды i нават зашчапiўся! Той, хто гнаўся за iм, пранёсся мiма.

«Няўжо абышлося?» — не мог паверыць Юзiк, спрабуючы аддыхацца, i... нiчога не разумеючы, бо, калi выйшаў такi на вулiцу, зноў убачыў таго вар'ята ў трусах: ён нёсся ў бок дома швагра.

...Што цiкава, на аўтобус Юзя тады паспеў, дамоў даехаў, аднак пра гэту прыгоду не сказаў анiкому. Хiба праз месяц-другi — таму самаму гарадскому швагру.

Думаў, ён штось патлумачыць, дык не — на смех вяскоўца падняў. Сказаў, што бягун той — з iхняга пад'езда, што па ранiцах, каб у форме быць, ён спортам займаецца — робiць спецыяльныя размiнкi. «Што? — вушам не паверыў Юзiк. — Размiнкi? У трусах?.. Ды каб яго сонца не грэла!.. Каб на беразе ўзяў i ўтапiўся! Iншага спосабу няма, — трэба людзей палохаць»...

Раней дзеля той «формы» i здароўя людзi сапраўды болей працавалi. Цяпер — i бегаюць, i на роварах катаюцца, i з палкамi ходзяць, а ўсё роўна хварэюць. Вось што здзiўляе!

Яўгенiя Кулевiч, Смаргонскi раён

Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.